Вы тут

Невядомыя падпалілі 80 аўтамабіляў у Швецыі


У ноч з 13 на 14 жніўня невядомыя падпалілі не менш за 80 машын у гарадах Гётэборг і Трольхетан на захадзе Швецыі. Падпалы адбыліся адразу ў некалькіх раёнах.


Прадстаўнік мясцовай паліцыі Ула Брэм заявіла, што ў краіне здараліся перыяды з вялікай колькасцю пажараў, аднак з такімі масавымі падпаламі яна сустрэлася ўпершыню.

У паліцыі адзначылі, што акцыя, магчыма, была скаардынаваная праз сацыяльныя сеткі. Па словах відавочцаў, машыны падпальвалі апранутыя ў цёмнае людзі, у руках у іх былі каністры з бензінам і бейсбольныя біты.

Паліцыя Трольхетана адзначыла, што невядомыя кідалі ў паліцэйскіх камяні, калі яны аказвалі дапамогу выратавальнікам, якія прыбылі на месца здарэння.

gazeta.ru

Выбар рэдакцыі

Грамадства

На Гомельшчыне актыўна развіваюць валанцёрскі рух

На Гомельшчыне актыўна развіваюць валанцёрскі рух

Форма сацыяльнай актыўнасці падлеткаў.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».