Вы тут

ЕС выдзеліць каля 1 млн еўра для мадэрнізацыі пунктаў пропуску


Еўрасаюз выдзеліць каля 1 млн еўра для мадэрнізацыі пунктаў пропуску "Брузгі" і "Бераставіца". Грантавы кантракт па праекце міжнароднай тэхнічнай дапамогі падпісаны Гродзенскай рэгіянальнай мытняй і Еўрапейскім саюзам, паведамілі ў Дзяржаўным мытным камітэце.


Праект будзе рэалізоўвацца сумесна з Падляскім ваяводствам Польшчы па праграме трансгранічнага супрацоўніцтва "Польшча-Беларусь-Украіна" на 2014-2020 гады. Уклад Еўрапейскага саюза па праекце складзе каля 1 млн еўра.

Асноўны акцэнт у праекце будзе зроблены на поўнай мадэрнізацыі лакальных вылічальных сетак у аўтадарожных пунктах пропуску "Брузгі" і "Бераставіца", уключаючы замену ўсяго сэрвіснага абсталявання і аргтэхнікі. "Гэта ў сваю чаргу будзе садзейнічаць умацаванню бяспекі на беларуска-польскай граніцы, скарачэнню часу правядзення аперацый мытнага кантролю, паляпшэнню эфектыўнасці мытных працэдур", - адзначылі ў ДМК.

БЕЛТА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».