Вы тут

"Беларусьфільм" выпусціць восенню мультфільм па сучаснай беларускай казцы


Нацыянальная кінастудыя "Беларусьфільм" выпусціць восенню мультфільм "Лагодны воўк" па сучаснай беларускай казцы. Як паведаміла рэжысёр анімацыйнай карціны Наталля Дарвіна, работа будзе здадзена да 1 кастрычніка.


"Мультфільм "Лагодны воўк" пабудаваны на гісторыі беларускага аўтара Алены Масла. Казкі Алены не пакідаюць абыякавым, яны вельмі духоўныя, выхоўваюць лепшыя якасці. Я доўга не магла знайсці матэрыял для работы, а калі азнаёмілася з казкамі Алены, зразумела, што гэта менавіта той, з якім мне хочацца працаваць", - расказала рэжысёр.

Паводле слоў Наталлі Дарвінай, "Лагодны воўк" - гэта фільм пра тое, што трэба дапамагаць адзін аднаму, тым, хто ў гэтым мае патрэбу, слабым, неабароненым. Гэта мультфільм пра дабро. У ім людзі дапамагаюць ваўку, які зусім не злы і не страшны. Гэта анімацыйная казка будзе цікавай дзецям і дарослым, упэўнена рэжысёр.

У планах Наталлі Дарвінай работа над мультфільмам пра Лох-нескую пачвару і іншымі, што таксама грунтуюцца на казках з глыбокім сэнсам Алены Масла, паклоннікам таленту якой лічыць сябе рэжысёр.

Над стужкай працуюць мастак-пастаноўшчык Святлана Катлярова, гукарэжысёр Уладзімір Ярмоленка, рэдактар Маргарыта Шаграй, аўтар музыкі - група "Нагуаль". Агучваюць персанажаў Віктар Манаеў, Аляксандр Ждановіч, Віталь Радзько.

Наталля Дарвіна - рэжысёр некалькіх мультфільмаў, у тым ліку на кінастудыі "Беларусьфільм" яна зняла анімацыйны фільм "Бежал мышонок по траве".

БЕЛТА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

А разам з імі навучанне, сацпакет і нават жыллё.

Эканоміка

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Беларусь — адзін з сусветных лідараў у галіне здабычы і глыбокай перапрацоўкі торфу.

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».