Вы тут

Адзіныя дні зніжак напярэдадні школьнага сезону пройдуць у сталіцы


Адзіныя дні зніжак у сталіцы напярэдадні школьнага сезону пройдуць 25 і 26 жніўня. Пра гэта распавяла галоўны спецыяліст па сувязях з грамадскасцю Галоўнага ўпраўлення спажывецкага рынку Мінгарвыканкама Святлана Шыцікава, піша minsknews.by.


- Акрамя рэгулярных дзён зніжак, якія ладзіць штомесяц наш гандаль, у жніўні пройдуць і адзіныя дні зніжак. Да гэтай акцыі далучылася вялікая колькасць крам, - удакладніла Шыцікава, - бацькі змогуць зэканоміць на камплектах адзення для школьнікаў ад 35 да 220 рублёў.

Таксама па традыцыі сёння ля Палаца спорту пройдзе агульнагарадскі кірмаш "Час у школу".

- Акрамя адзення, абутку, галантарэі там будуць прадстаўлены развіваючыя гульні, метадычная і навучальная літаратура, кнігі для пазакласнага чытання і іншыя тавары, - дадала спецыяліст. - У кірмашы прымуць удзел больш за 50 прадпрыемстваў. Зніжкі на асобныя віды тавараў складуць да 50%. Будзе арганізаваны прыём заявак на бясплатны падгон адзення, пройдуць дэманстрацыі адзення і абутку.

Выбар рэдакцыі

Спорт

Якаў Зянько: На лёдзе даю  волю эмоцыям

Якаў Зянько: На лёдзе даю волю эмоцыям

Ён — адзін з нямногіх прадстаўнікоў беларускага фігурнага катання на міжнароднай арэне. 

Грамадства

Чаму карты на беларускай мове — гэта стапрацэнтны эксклюзіў?

Чаму карты на беларускай мове — гэта стапрацэнтны эксклюзіў?

Першай грунтоўнай работай айчынных картографаў па-беларуску стаў Нацыянальны атлас, выпушчаны ў 2002 годзе.

Культура

Што агульнага паміж творчасцю і «табурэткай»?

Што агульнага паміж творчасцю і «табурэткай»?

Дзе можна асвоіць літаратурнае майстэрства? Як становяцца пісьменнікамі?

Грамадства

Асноўная задача — захаваць біялагічную сям'ю

Асноўная задача — захаваць біялагічную сям'ю

«Звязда» звярнулася па каментарыі аб рэалізацыі Дэкрэта Прэзідэнта № 18 да старшынь профільных камісій абедзвюх палат Нацыянальнага сходу Беларусі.