Вы тут

У Мінску пашыраны продаж тавараў да школы працягнецца да 10 верасня


Пік продажаў школьных тавараў чакаецца з сярэдзіны жніўня, распавяла начальнік упраўлення арганізацыі гандлю і грамадскага харчавання Міністэрства антыманапольнага рэгулявання і гандлю Віялета Брэзоўская, перадае агенцтва "Мінск-Навіны".


Фота: brest.biz

Продаж у цяперашні час ідзе ў спакойнай абстаноўцы, хоць актыўнасць пакупнікоў, мяркуючы па лічбах рэалізацыі, вышэй, чым у аналагічны перыяд 2017 года, заўважыла спецыяліст. Яна дадала, што пашыраны продаж тавараў для навучэнцаў працягнецца да 10 верасня, але купіць неабходныя рэчы для школьнікаў можна і на працягу ўсяго года.

Шырокі выбар тавараў да навучальнага сезона прадстаўлены ў 54 гандлёвых прадпрыемствах Мінска, асобны асартымент - у 310 аб'ектах гандлю. Як паведаміла галоўны спецыяліст па сувязях з грамадскасцю Галоўнага ўпраўлення спажывецкага рынку Мінгарвыканкама Святлана Шыцікава, наяўныя запасы тавараў дазваляюць задаволіць пакупніцкі попыт. У сталіцы ўжо рэалізавана больш за 135 тыс. адзінак швейных і 45 тыс. адзінак трыкатажных вырабаў, 27 тыс. пар абутку. Адзеннем дзелавога стылю забяспечаны 70% школьнікаў.

Выбар рэдакцыі

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

Амаль тысяча дзвесце чалавек сабраліся, каб вырашаць найважнейшыя пытанні развіцця краіны. 

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.