Вы тут

МУС Італіі пацвердзіла гібель 11 чалавек у выніку абвальвання моста


Крыніцы ў МУС Італіі пацвердзілі гібель 11 чалавек у выніку абвальвання моста каля Генуі. Пра гэта паведаміў у аўторак тэлеканал Rai News 24.


Раней партал Adnkronos паведамляў пра дзясяткі загінулых. "Здарэнне вялізнага маштабу. Дзесяткі загінуўлых сярод тых, хто зваліўся з віядука", - прыводзіць партал словы кіраўніка выратавальнай службы Генуі.

Аўтамабільны мост, па якім праходзіць аўтамагістраль А10, абрынуўся каля Генуі ў аўторак. Па папярэдніх дадзеных, пралёт даўжынёю каля 100 метраў абрынуўся на будынкі, якія знаходзіліся пад ім. Зараз рух па магістралі перакрыты ў абодвух напрамках. Паводле інфармацыі Rai News 24, у момант абвальвання на мосце знаходзілася каля 20 аўтамабіляў, на дадзены момант з-пад завалаў выцягнулі двух тых, хто выжыў, выратавальная аперацыя працягваецца.

tass.ru

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

А разам з імі навучанне, сацпакет і нават жыллё.

Эканоміка

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Беларусь — адзін з сусветных лідараў у галіне здабычы і глыбокай перапрацоўкі торфу.

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».