Вы тут

Сакрэты добрага ўраджаю брокалі


Брокалі — культура непатрабавальная,але мінімум догляду ёй трэба забяспечыць.

Аб карыснасці гэтай агародніны ходзяць легенды. Брокалі ўмацоўвае сэрца, рэгулюе ціск, памяншае халестэрын. Таму няма нічога дзіўнага ў тым, што яе сталі вырошчваць нашмат часцей. Але чамусьці замест буйных галовак часта атрымліваюцца невялікія суквецці ці проста кветкі.


Больш перагною

Самае лепшае месца для брокалі — кампоставая куча. Можна проста пасадзіць расліны на перагной. Для гэтага ў пасадачную лунку трэба ўнесці 5 кг перагною, паўшклянкі попелу і 1 ст. лыжку суперфасфату. Такая пажыўная сумесь гарантуе добры ўраджай.

Каб стымуляваць наліванне пладоў гарбуза, яго канчукі прышпільваюць да зямлі і ўкараняюць.

Падкормка

Калі перцы і баклажаны рэгулярна падкормліваць, яны пачнуць жыраваць. А вось брокалі гэта пойдзе на карысць. Яе можна падкормліваць і мінеральнымі ўгнаеннямі, і перагноем, а лепш за ўсё сумяшчаць і тое, і другое. Галоўкі атрымліваюцца толькі буйнейшыя (маленькія бываюць ад «недаядання»).

Падвышанае ўтрыманне ў паветры вуглекіслаты паскарае паспяванне пладоў і павялічвае ўраджай. Таму ў цяпліцы карысна ставіць ёмістасць з каравяком і час ад часу яго перамешваць.

Зацяжная вясна

Калі вясна здараецца зацяжной, глеба доўга не праграваецца. У такіх умовах у раслін дрэнна працуюць карані, а значыць, іх трэба падкарміць кальцыевай салетрай. 2-3 ст. лыжкі на 10 л вады прымусяць карані расці, і ўраджай будзе добры.

Для прытоку свежага паветра да каранёў перцу часцей рыхліце глебу і не дапускайце ўтварэння глебавай скарынкі.

Больш вады

Паліваць брокалі, як і любую капусту, трэба пастаянна. Але забалочваць глебу нельга. Пасля паліву міжраддзі трэба рыхліць. А вось абганяць расліны не патрабуецца — гэта не бульбачка.

Не пазніцца з пасадкай

Саджаць брокалі лепш, пакуль глеба яшчэ толкам не прагрэлася. Рана вясной — у халоднае надвор'е — яна лепш прыжываецца. Дарэчы, брокалі не баіцца сонца, таму пасля высадкі яе не трэба прыцяняць. 

Расліны, здольныя адпуджваць шкоднікаў: лубін, падтыннік, настурка, календула, аксаміткі, цыбуля, піжма, палын горкі.

Капуста не расце

Бывае, што пасля пасадкі брокалі не расце. Прайшоў тыдзень-паўтара, а росту ўсё няма? Трэба падкарміць мачавінай — расці пачне адразу. Праз два тыдні падкарміць яшчэ раз, унёсшы фосфар і калій. Затым можна кожныя два тыдні выкарыстоўваць травяныя настоі.

Лісты пачынаюць вянуць

Прычына ў халодным надвор'і, калі карані не працуюць. Значыць, трэба накрыць градку з раслінамі спанбондам і стварыць невялікі парніковы эфект.

Галоўка зацвітае

Калі галоўка хутка зацвітае, значыць, трэба не ўпусціць момант і своечасова зрэзаць ураджай. На пакетах насення пішуць, якога памеру вырастае качан, на гэта і трэба арыентавацца пры зрэзцы ўраджаю. Запаволіць зацвітанне могуць азотныя падкормкі, у тым ліку і каравяк.

Яблыні і грушы патрабуецца больш калію, а вішні — азоту.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».