25 Верасень, аўторак

Вы тут

У чым шкода кукурузных шматкоў, аўсянкі, ёгуртаў і сокаў


Аматары здаровага ладу жыцця любяць паўтараць, што ўсе хваробы ад нерваў і няправільнага харчавання, таму галоўнае — не перажываць і не пераядаць. Але ці ведаеце вы, што многія прадукты, якія мы прызвычаіліся адносіць да здаровых, на самай справе такімі не з'яўляюцца? Кукурузныя шматкі, магазінныя сокі, салодкія ёгурты і нават аўсянка — у іх ліку.


Амерыканскі бізнесмен Уіл Келаг стагоддзе таму разжыўся мільярдамі на кукурузных шматках, якія сам і вынайшаў, унушыўшы суайчыннікам, што няма сняданку больш карыснага. Аднак вага спажыўцоў хуткіх сняданкаў зусім не змяншалася, а расла прапарцыянальна прыбытку прадаўца. І не дзіўна, бо ўсяго ў адной талерцы псеўдакарыснай стравы цукру ўтрымліваецца столькі, колькі і ў кавалку шакаладнага торта. Таму яны і хрумсцяць так прыемна. І кукурузныя шматкі — не адзіны прадукт, які толькі прыкідваецца карысным.

У карысці той жа аўсянкі наўрад ці хто сумняваецца. Для многіх яна — ідэал здаровага харчавання, але гэта страва вядзе да дэфіцыту карысных рэчываў. У яе складзе ёсць адно малапрыемнае рэчыва — фіцінавая кіслата. Гэта элемент, які дапамагае прарастаць зерню ў зямлі. Для прыроды фіцінавая кіслата неабходная, а нашаму арганізму шкодзіць. Даследчыкі высветлілі, што, трапляючы ў арганізм, фіцінавая кіслата выводзіць з яго такія неабходныя магній, цынк і кальцый. Без цынку і магнію пакутуе наша памяць і агульны стан нервовай сістэмы. А для дзяцей недахват кальцыю можа скончыцца рахітам.

Быццам бы натуральныя морсы і сокі нічым не лепш за салодкую газіроўку. Вытворцы такіх напояў часта фрукты і ягады дадаюць толькі ў якасці малюнка на ўпакоўку, а яго змесціва — гэта высокавугляродны кактэйль з цукру, вады і фарбавальнікаў. На вялікіх заводах недахват прыроднага цукру кампенсуюць дабаўленнем звычайнага бурачнага. У літры соку з магазіна ўтрымліваецца 70 грамаў цукру. Калі перавесці гэта ў чайныя лыжкі, то іх будзе 14! А прыродны вітамін С, які жыве лічаныя хвіліны і хутка акісляецца пасля выціскання соку, замяняюць сінтэтычнай аскарбінкай, якая не засвойваецца. На ўпакоўцы можна прачытаць: доля соку — 10 %. Астатнія 90 — звычайная вада. І гэта не здзіўляе, калі ведаць, што такія псеўдасокі выпускаюць вялікія кампаніі, якія вырабляюць і нармальныя сокі. Гэта проста спосаб дорага прадаць адходы асноўнай вытворчасці.

Набору вагі садзейнічае і большасць быццам бы карысных ёгуртаў. У 100-грамовым слоіку ўтрымліваецца чатыры чайныя лыжкі цукру. І чым больш салодкі ёгурт і чым ён больш вадкі (такія называюць пітнымі), тым менш у ім карысці. Карысны ёгурт павінен быць вельмі густы і вельмі кіслы. У яго склад павінны ўваходзіць усяго два кампаненты: малако і закваска (жывыя бактэрыяльныя культуры). Бялкоў і тлушчаў у складзе такога ёгурта павінна быць прыкладна аднолькава, а вугляводаў — удвая больш. У ёгуртах з салодкімі дадаткамі вугляводаў, як правіла, больш у шмат разоў. Што датычыцца водарнікаў, якія ўваходзяць у склад прадуктаў з ненатуральнымі назвамі накшталт «крэм-бруле», то яны могуць быць папросту шкодныя. Нездарма спецыялісты па дзіцячым харчаванні не рэкамендуюць іх малым да васьмі месяцаў.

Алена КРАВЕЦ

Загаловак у газеце: Прыкінуліся... карыснымі!

Дадаць каментар

Выбар рэдакцыі

Спорт

Цырымонія развітання з Анатолем Капскім прайшла ў «Барысаў-Арэне»

Цырымонія развітання з Анатолем Капскім прайшла ў «Барысаў-Арэне»

Грамадзянская паніхіда працягвалася больш за дзве гадзіны ў "Барысаў-Арэне".

Грамадства

75 год таму пачалося вызваленне Беларусі

75 год таму пачалося вызваленне Беларусі

23 верасня 1943 года, савецкімі войскамі быў вызвалены ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў першы населены пункт Беларусі — раённы цэнтр Камарын.

Грамадства

Каму і чым дапаможа ТЦСАН

Каму і чым дапаможа ТЦСАН

Ад дапамогі дома пажылым і да стварэння крызісных пакояў для ахвяр хатняга гвалту.

Грамадства

Маштабныя вучэнні прайшлі ў краіне

Маштабныя вучэнні прайшлі ў краіне

Актыўная фаза камандна-штабнога вучэння Узброеных Сіл прайшла ў Беларусі ў верасні.