Па інфармацыі Мінскага ГУ МНС, удзень паступіла паведамленне ад самога пацярпелага: ён захрас у балоцістай мясцовасці Лошыцкага парку.
Да месца выкліку былі накіраваны падраздзяленні МНС, пры пошуку выкарыстоўваўся квадракоптар. Прыкладна праз дзве гадзіны пошукаў мужчыну знайшлі за 70 метраў ад цвёрдага грунту ў балоцістай мясцовасці каля Свіслачы. Ратавальнікі выцягнулі 30-гадовага пацярпелага. Прычына здарэння — асабістая неасцярожнасць: мужчына вырашыў зрэзаць шлях і патрапіў у «пастку».
Сяргей РАСОЛЬКА
Інтэрв'ю з алімпійскім чэмпіёнам па фехтаванні.
Прафесійна, аператыўна, па-добраму.