Вы тут

Па літаратурах з на”М”і!


Па літаратурах з на”М”і!

Рэдакцыя “М” заўсёды імкнецца да таго, каб кожны новы нумар часопіса быў незвычайным. Не стала выключэннем і прысвечаная святу пісьменства жнівеньская “Маладосць”, пераважную частку якой занялі… пераклады! У рэшце рэшт, жнівень – самы час выправіцца ў захапляльнае падарожжа калі не па краінах, то па замежнай літаратуры.

Адным з рухавікоў беларускага мастацкага перакладу з’яўляецца гурток “Пераклад мастацкай літаратуры на беларускую мову”. Пад кіраўніцтвам выкладчыка кафедры тэорыі і практыкі перакладу №1 МДЛУ Вольгі Марозавай удзельнікі праекта ўжо пераклалі на беларускую мову творы Ч. Дыкенса, В. Вульф, А. Бірса, М. Твэна, Э. По, Джэрома К. Джэрома і інш. Жнівеньская “Маладосць” пазнаёміць сваіх чытачоў не толькі з працамі ўдзельнікаў гуртка (перакладамі англійскай паэзіі), але і з самімі пачынаючымі перакладчыкамі. 

Кацярына Масэ прапануе публіцы пераклады метафізічнай паэзіі Фрыдрыха Гёльдэрліна. З-за сэнсавай шматузроўневасці яго вершы з’яўляюцца аднымі з самых складаных для перакладчыкаў. Тым каштоўней кожная новая спроба пазнаёміць айчыннага чытача з творчасцю караля “паэтычнай дэвіацыі”.

Андрэй Дуброва пераклаў на беларускую мову вершы аднаго з буйнейшых прадстаўнікоў літоўскай паэзіі – Майроніса. Падборка складзена такім чынам, каб чытач мог прасачыць не толькі творчую, але і ідэалагічную эвалюцыю паэта: ад юнацкага рамантызму да кансерватызму ўсімі паважанага патрыярха.

У адрозненне ад Майроніса, кітайскі паэт Ай Цін (між іншым, бацька аднаго з самых вядомых сучасных мастакоў Кітая – Ай Вэйвэя) да скону дзён захаваў у сваё творчасці палымяны рэвалюцыйны дух. Вершы Ай Ціна перакладзены для “Маладосці” Міколам Мятліцкім.

Галоўная ж разынка – пачатак друкавання перакладу апошняга твора Чынгіза Айтматава. Дарэчы, не забывамася, што да 1 верасня прымаюцца эсэ для конкурсу “Мой Чынгіз Айтматаў”. Спяшаймася!

Гэта не ўсё, на што багатая жнівеньская “Маладосць”. На старонках новага нумара — пераклады твораў з англійскай, нямецкай, польскай, рускай, літоўскай, кітайскай, чачэнскай, бенгальскай, таджыкскай, татарскай, нагайскай і башкірскай моў. Падарожнічайце па літаратурах з на”М”і!

Кірыл Мяцеліца, “М”

Дадаць каментар

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Што адбываецца ў Юравічах?

Што адбываецца ў Юравічах?

Пасля трагедыі людзі размаўляюць з журналістамі на ўмовах ананімнасці

Грамадства

На чым Ветка трымаецца

На чым Ветка трымаецца

Формула поспеху мясцовага музея простая: шануй сваё, тым і будзеш цікавы.

Грамадства

Зміцер Жылуновіч. Таварыш пясняр

Зміцер Жылуновіч. Таварыш пясняр

Ён быў аўтарам Маніфеста аб абвяшчэнні Савецкай Беларусі, першым прэм'ер-міністрам рэспублікі, яго двойчы выключалі з партыі, ён мог стаць першым народным паэтам...