Вы тут

У 2018—2019 гадах у шэрагу паркаў Мінска чакаюцца змены


Сярод іх паркі Паўлава, Уга Чавеса і Курасоўшчына. Рэканструкцыя першага пачалася ўжо летась: у парку пабудавана пляцоўка для варкаўта, на якой ужо кіпіць трэніровачная і спаборніцкая работа.


Спрыяльнае надвор'е цяперашняй вясной дазволіла працягнуць работу. Другі этап рэканструкцыі ўключыў у сябе добраўпарадкаванне тэрыторыі плошчай больш за чатыры гектары ўздоўж вуліцы Любімава. Менавіта там знаходзіцца галоўны ўваход у парк і плошча для правядзення масавых мерапрыемстваў. Традыцыйна жыхары Маскоўскага раёна збіраюцца ў гэтым месцы, каб адсвяткаваць рэспубліканскія і гарадскія святы, таму ўваходныя вароты з'яўляюцца важным элементам рэканструкцыі. Там з'явяцца новая сцэнічная пляцоўка, месца для ўстаноўкі павільёнаў рознічнага гандлю, пляцоўкі для адпачынку, смеццевых кантэйнераў і біяпрыбіральняў. Таксама будзе палепшана якасць асвятлення тэрыторыі.

Трэці этап рэканструкцыі парку Паўлава павінен завяршыцца ў 2019 годзе. Гэты пускавы комплекс уключае ў сябе добраўпарадкаванне астатняй тэрыторыі, будаўніцтва спартыўных пляцовак для гульні ў валейбол і баскетбол, спецыяльна адведзеных месцаў для гульні ў шахматы і шашкі. Дарэчы, спартыўныя мерапрыемствы ў парку Паўлава праходзяць рэгулярна і цяпер. Напрыклад, на мінулых выхадных адміністрацыя Маскоўскага раёна арганізавала ў парку спаборніцтвы па велабіятлоне. Для сталіцы гэта новы від спартыўнага баўлення вольнага часу, раней падобных турніраў не праводзілася.

Таксама завяршальны этап рэканструкцыі прадугледжвае стварэнне веладарожак з веластаянкамі, бегавую сцежку здароўя з абсталяванымі гімнастычнымі пляцоўкамі. На ўчастку парку па вуліцы Касманаўтаў павінна з'явіцца агароджа, а набярэжныя ракі абяцаюць зрабіць больш зручнымі і прыгожымі. Дарэчы, плануецца, што ў парку з'явяцца яшчэ і пірсы, пешаходныя масты і спецыяльныя пляцоўкі для спуску да вады. Пройдзе рэканструкцыя каскада-крыніцы і дэкаратыўнага ручая. Што немалаважна для буйнога раёна і папулярнага парку, каля яго створаць аўтастаянку.

Што датычыцца яшчэ двух аб'ектаў сталіцы, праект будаўніцтва парку Уга Чавеса плануецца ажыццявіць у 2019 годзе, там працягнуць ствараць пешаходныя сувязі, сістэму асвятлення, зробяць пляцоўкі пад стацыянарныя атракцыёны. Мяркуецца, што дзіцячыя і падлеткавыя атракцыёны для зручнасці тэрытарыяльна будуць падзеленыя.

У планы рэканструкцыі парку Курасоўшчына ўваходзіць абнаўленне пешаходных сувязяў, асвятленне малых архітэктурных формаў. Плануецца таксама развіць інфраструктуру парку, стварыць спартыўныя пляцоўкі, месцы для масавых гулянняў з магчымасцю ўстаноўкі навагодняй ёлкі. Магчыма, на тэрыторыі парку з'явяцца таксама веладарожка і лыжаролерная траса.

Дар'я Лабажэвіч

Фота Ганны Занкавіч

Загаловак у газеце: Месца для душы, адпачынку і спорту

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

А разам з імі навучанне, сацпакет і нават жыллё.

Эканоміка

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Беларусь — адзін з сусветных лідараў у галіне здабычы і глыбокай перапрацоўкі торфу.

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».