Вы тут

Урачы-гігіеністы не рэкамендуюць купляць кавуны ў разрэзаным выглядзе


Санітарна-эпідэміялагічная служба не рэкамендуе купляць кавуны ў разрэзаным выглядзе, паведаміў урач-гігіеніст аддзялення гігіены харчавання Рэспубліканскага цэнтра гігіены, эпідэміялогіі і грамадскага здароўя Юрый Гаранюк.


"Па сваёй прыродзе кавун - добрае пажыўнае асяроддзе для росту мікраарганізмаў, паколькі складаецца з цукру і вільгаці. Калі кавун не памыты, то пры яго разразанні мікраарганізмы трапляюць усярэдзіну, у выніку можна атрымаць атручэнне. Пры куплі бахчавыя трэба добра мыць пад праточнай вадой. Тое ж датычыцца бананаў, апельсінаў, мандарынаў. Захоўваць іх неабходна ў месцах, недаступных для насякомых і грызуноў, а пры транспарціроўцы выкарыстоўваць чыстую ўпакоўку: поліэтылен або кантэйнеры для харчовых прадуктаў", - сказаў Юрый Гаранюк.

Не рэкамендуецца набываць плодаагароднінную прадукцыю ў месцах несанкцыянаванага гандлю. "На рынках уся прадукцыя праходзіць ветэрынарна-санітарную экспертызу, а ў прадаўцоў на трасах і ўздоўж дарог, як правіла, адсутнічаюць дакументы, якія пацвярджаюць якасць і бяспеку прадукту, таксама не выконваюцца гігіенічныя патрабаванні да рэалізацыі тавару", - адзначыў Юрый Гаранюк.

Ён нагадаў некалькі правіл, як пазбегнуць кішэчных інфекцый у гарачае надвор'е. Неабходна заўсёды мыць рукі перад прыёмам ежы і гатаваннем, асобна захоўваць сырыя і прыгатаваныя прадукты, добра смажыць і праварваць прадукты, прыгатаваную ежу не трымаць больш за дзве гадзіны пры пакаёвай тэмпературы, строга сачыць за тэрмінам годнасці.

БЕЛТА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

А разам з імі навучанне, сацпакет і нават жыллё.

Эканоміка

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Беларусь — адзін з сусветных лідараў у галіне здабычы і глыбокай перапрацоўкі торфу.

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».