Вы тут

Беларускія антраполагі аднавілі аблічча магчымага ўнука Усяслава Чарадзея


Беларускія антраполагі аднавілі аблічча княжыча полацкай дынастыі, як мяркуецца, унука Усяслава Чарадзея. Аб гэтым у прэс-цэнтры БелТА падчас панэльнай дыскусіі праекта «Белая Русь» пра Беларусь. Беларуская дзяржаўнасць: гісторыя і сучаснасць» паведаміў намеснік дырэктара Інстытута гісторыі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі Вадзім Лакіза (на фота).


Вадзім Лакіза расказаў, што антраполагі інстытута ўпершыню ў гістарычнай навуцы аднавілі рэальнае аблічча аднаго з прадстаўнікоў полацкай княжацкай дынастыі, малалетняга княжыча. «Яго астанкі былі знойдзены ў кургане ў Талачынскім раёне ў Друцку. Княжыч быў пахаваны па хрысціянскім абрадзе ў каменным саркафагу, на якім быў знак мінскіх Глебавічаў. Хутчэй за ўсё, гэта малодшы сын Глеба Менскага, унук Усяслава Чарадзея», — сказаў намеснік дырэктара інстытута гісторыі. Ён дадаў, што ў гэтым месцы прыкладна ў XІІ стагоддзі якраз было сутыкненне паміж друцкімі і мінскімі князямі (знайшліся летапісныя пацвярджэнні). Тады, як відаць, і загінуў княжыч.

Цікавыя даследаванні правялі беларускія археолагі таксама на месцы пераправы войскаў Напалеона цераз Бярэзіну ў 1812 годзе. Разам з французскімі калегамі беларускія спецыялісты ўжо шэсць гадоў праводзяць археалагічныя даследаванні, у тым ліку падводныя. Сярод знаходак — шабля аднаго з мамлюкаў, ахоўнікаў імператара. Сёння такіх захавалася толькі некалькі. Матэрыялы раскопак прадстаўляліся ў Францыі і выклікалі вялікую цікавасць.

Археалагічныя даследаванні сёння праходзяць практычна ва ўсіх абласцях Беларусі. Нярэдка археолагі працуюць паралельна з будаўнікамі буйных прамысловых аб'ектаў. Напрыклад, калі ўзводзілася Гродзенская гідраэлектрастанцыя, то падчас раскопак было даследавана больш за 30 помнікаў археалогіі, былі выяўлены сотні тысяч новых прадметаў. Працавалі спецыялісты і на аб'ектах інфраструктуры БелАЭС. Плануецца, што на станцыі з'явіцца музей, у якім будуць прадстаўлены помнікі археалогіі і прадметы, якія знойдзены на тэрыторыі будоўлі.

Фота БелТА

Выбар рэдакцыі

Здароўе

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Некалькі парад ад урача-інфекцыяніста.