Вы тут

БАТЭ выйшаў у плэй-оф кваліфікацыі Лігі чэмпіёнаў


Барысаўскі футбольны клуб БАТЭ выйшаў у плэй-оф кваліфікацыі Лігі чэмпіёнаў УЕФА, адолеўшы "Карабах" з Азербайджана, паведамляе Sputnik.


У аўторак "Барысаў-Арэна" прымала паядынак у адказ трэцяга кваліфікацыйнага раўнду Лігі чэмпіёнаў паміж БАТЭ і "Карабахам". Сустрэча завяршылася з лікам 1: 1. Гол у складзе гаспадароў забіў Мірка Іваніч (20-я хвіліна). Госці адказалі дакладным ударам у выкананні Мічэла (54).

Нагадаем, тыдзень таму ў Баку перамогу святкавалі футбалісты БАТЭ (1: 0). Такім чынам, па суме двух сустрэч у плэй-оф кваліфікацыі ЛЧ прайшлі барысаўцы. У наступнай стадыі іх сапернікам будзе галандскі ПСВ. Першая гульня адбудзецца 21 жніўня на "Барысаў-Арэне".

Нагадаем, сёння брэсцкае і мінскае "Дынама" правядуць адказныя паядынкі трэцяга адборачнага раўнду Лігі Еўропы. Берасцейцы дома прымуць грэцкі "Апалон" (першы матч "Дынама" прайграла - 0: 4), а сталічная каманда ў Санкт-Пецярбургу будзе змагацца супраць "Зеніта" (першы матч каманда Сяргея Гурэнкі выйграла - 4: 0).

Выбар рэдакцыі

Здароўе

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Некалькі парад ад урача-інфекцыяніста.

Грамадства

Рэспубліканскі суботнік праходзіць сёння ў Беларусі

Рэспубліканскі суботнік праходзіць сёння ў Беларусі

Мерапрыемства праводзіцца на добраахвотнай аснове.