Вы тут

БЧ возьме ўдзел у мерапрыемствах Беларускага транспартнага тыдня


Беларуская чыгунка прыме ўдзел у мерапрыемствах Беларускага транспартнага тыдня — XII Міжнароднай спецыялізаванай выставе “Транспарт і лагістыка 2018” і Беларускім транспартна-лагістычным кангрэсе. Міжнародны транспартны форум пройдзе ў Мінску з 2 па 4 кастрычніка.


Як паведамілі ў прэс-цэнтры магістралі, на працягу трох дзён спецыялісты Беларускай чыгункі будуць прэзентаваць свае паслугі, дзяліцца вопытам, стасункавацца з калегамі, шукаць паспяховае рашэнне лагістычных задач, якія ставяць рэаліі сучаснага транспартнага рынку.

На стэндзе Беларуская чыгунка плануе прадставіць удзельнікам і гасцям выставы відэапрэзентацыю аб значных праектах дарогі ў 2017 годзе і за мінулы перыяд бягучага года і шэраг прэзентацый па розных напрамках: укараненне інфармацыйнага абслугоўвання грузаўладальнікаў і экспедытарскіх арганізацый, развіццё інфраструктуры, сэрвіснага абслугоўвання кліентаў, павышэнне якасці абслугоўвання пасажыраў, правядзенне найважнейшых міжнародных мерапрыемстваў, дэманстрацыя прамысловага патэнцыялу, укараненне прагрэсіўных тэхнолагі рамонту і вытворчасці і інш.

У мэтах далейшага прасоўвання беларускіх тавараў на знешнія рынкі плануецца правядзенне шэрагу сустрэч і мерапрыемстваў, скіраваных на прыцягненне новых грузапатокаў і павышэнне прывабнасці чыгуначных перавозак, з прадстаўнікамі чыгуначных і транспартных кампаній, еўрапейскіх ліцэнзаваных чыгуначных перавозчыкаў, аператарскіх кампаній і ўласнікаў рухомага саставу прадпрыемстваў Рэспублікі Беларусь і іншымі дзелавымі партнёрамі.

Таксама спецыялісты БЧ прымуць удзел у дзелавой праграме Беларускага транспартнага тыдня, якая ўключае ў сябе правядзенне шэрагу канферэнцый, семінараў і круглых сталоў, дзе ўдзельнікі форуму абмяркуюць актуальныя пытанні і перспектывы развіцця ў галіне транспарту і лагістыкі.

У рамках мерапрыемстваў міжнароднага транспартнага форуму дзяржаўнае прадпрыемства “Белінтэртранс-транспартна-лагістычны цэнтр” Беларускай чыгункі прадставіць на сваім стэндзе прэзентацыі аб магчымасцях па арганізацыі перавозак грузаў у зносінах з Кітайскай Народнай Рэспублікай, у тым ліку па арганізацыі экспартных паставак беларускай прадукцыі на кітайскі рынак, а таксама арганізацыі мультымадальных перавозак.

Сяргей РАСОЛЬКА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

А разам з імі навучанне, сацпакет і нават жыллё.

Эканоміка

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Беларусь — адзін з сусветных лідараў у галіне здабычы і глыбокай перапрацоўкі торфу.

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».