Вы тут

Дзяржаўтаінспекцыя сталічнай вобласці правядзе акцыю "Хуткасць"


ДАІ Мінскай вобласці 16-20 жніўня ўзмоцніць кантроль за захаваннем хуткасных рэжымаў. Для прыняцця дадатковых мер па спыненні такіх парушэнняў будзе праведзена прафілактычная акцыя “Хуткасць”, паведамілі ва УДАІ УУС Мінаблвыканкама.


Аналіз аварыйнасці ў Мінскай вобласці сведчыць, што ўзровень дарожна-транспартнага траўматызму, звязаны з перавышэннем хуткасці кіроўцамі транспартных сродкаў, па-ранейшаму застаецца даволі высокім. Па інфармацыі ДАІ, такія здарэнні маюць як высокую ступень цяжкасці наступстваў, так грамадскі рэзананс. За сем месяцаў гэтага года здзейснена 96 падобных дарожна-транспартных здарэнняў, у якіх 14 чалавек загінула і 105 атрымалі траўмы рознай ступені цяжкасці.

З-за парушэнняў або няправільнага выбару хуткасці адбываецца каля 25 працэнтаў аварый. На ажыўленых прыгарадных аўтадарогах, асабліва ў перадвыхадныя і выхадныя дні, вельмі часта ўзнікаюць небяспечныя сітуацыі, калі на вялікай хуткасці кіроўцы не паспяваюць правільна адрэдагаваць на іх і папярэдзіць дарожна-транспартныя здарэнні.

Дзяржаўтаінспекцыя пераканаўча раіць кіроўцам захоўваць хуткасны рэжым і быць дысцыплінаванымі на дарозе.

Сяргей РАСОЛЬКА  

Выбар рэдакцыі

Палітыка

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

У парадку дня — зацвярджэнне Канцэпцыі нацбяспекі і Ваеннай дактрыны.

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.