Вы тут

Матч БАТЭ - ПСВ за выхад у групу Лігі чэмпіёнаў пройдзе 21 жніўня


Сталі вядомы даты і час пачатку матчаў за выхад у групавы этап Лігі чэмпіёнаў паміж футбалістамі БАТЭ і ПСВ, паведамілі ў прэс-службе барысаўскага клуба.


Першая сустрэча чэмпіёнаў Беларусі і Нідэрландаў адбудзецца ў аўторак, 21 жніўня, на полі "Барысаў-Арэны". Гульня ў адказ пройдзе 29 жніўня на стадыёне "Філіпс" у Эйндхавене. Абедзве сустрэчы пачнуцца ў 22.00 па беларускім часе.

Пераможца двухматчавага процістаяння згуляе ў групавым этапе ЛЧ, той, хто прайграе, прадоўжыць еўракубкавы сезон у адной з груп другога па рангу кантынентальнага турніру - Лізе Еўропы.

БЕЛТА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».