Вы тут

БЧ завяршыла аказанне экспартных паслуг у Туркменістане


Канструктарска-тэхнічны цэнтр (КТЦ) Беларускай чыгункі завяршыў работы па абсталяванні прыладамі дыспетчарскай цэнтралізацыі ўчасткаў чыгунак Туркменістана. Такая навіна з’явілася на сайце магістралі.


Спецыялісты КТЦ на працягу паўгода парводзілі работы па ўкараненні цэнтральных пастоў дыспетчарскай цэнтралізацыі ДЦ “Нёман” на чатырох дыспетчарскіх участках, што ахоплівае рэгіён 115 чыгуначных станцый на Туркменскай чыгунцы. Працягласць дадзеных участкаў складае каля 3 тысяч кіламетраў. Таксама беларускія чыгуначнікі навучылі спецыялістаў з Туркменістана далейшай рабоце з сістэмай. ДЦ “Нёман” прызначана для дыстанцыйнага кантролю і кіравання рухам цягнікоў і вытворчасцю манеўровай работы.

Канструктарска-тэхнічны цэнтр Беларускай чыгункі больш за 30 гадоў займаецца распрацоўкай, укараненнем і суправаджэннем сістэм камп’ютарызацыі, аўтаматызацыі і дыспетчарскага кіравання на Беларускай чыгунцы. Распрацоўкі цэнтра ўведзены не толькі на БЧ, а таксама на чыгунках Узбекістана, Эстоніі, Казахстана, Туркменістана.

У цяперашні час спецыялісты КТЦ вядуць работы па далейшаму ўкараненню сістэм на чыгунках Эстоніі і Казахстана. Так, у планах абсталяванне дыспетчарскай цэнтралізацыяй “Нёман” чарговага ўчастка чыгункі на тэрыторыі Эстонскай Рэспублікі.

Працягваецца супрацоўніцтва спецыялістаў Канструктарска-тэхнічнага цэнтра БЧ з ТАА “Казцентрэлектрапровад” (Казахстан). Спецыялісты апошняга вядуць работу па ўводу ў доследную эксплуатацыю сістэмы лікавай кодавай аўтаблакіроўкі на базе аб'ектнага кантролера сігнальнай кропкі, распрацаванага беларускімі спецыялістамі.

Беларуская чыгунка пастаянна вядзе ўкараненне праграмна-тэхнічных сістэм і комплексаў, якія дазваляюць аўтаматызаваць такія тэхналагічныя працэсы, як: дыспетчарскі кантроль і кіраванне рухам цягнікоў; дыспетчарскі кантроль і кіраванне аб'ектамі электразабеспячэння; вядзенне графіка выкананага руху цягнікоў і яго аналіз; вядзенне журнала дыспетчарскіх загадаў і папярэджанняў; ідэнтыфікацыя рухомага складу; дыстанцыйны кантроль стану і тэлевымярэнне электрычных параметраў абсталявання электразабеспячэння, сігналізацыі, цэнтралізацыі, блакавання і сувязі.

Уласныя распрацоўкі БЧ з'яўляюцца адной са складовых частак тэхнічнай і эканамічнай бяспекі галіны.

Сяргей РАСОЛЬКА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Колькі ж каштуе гэты важны кампанент здаровага рацыёну зараз?