Вы тут

Эксперыментальны шматкватэрны дом для мінчан узвядуць у Смалявічах


У Смалявічах плануюць пабудаваць для маючых патрэбу мінчан яшчэ адзін шматкватэрны дом, які стане эксперыментальным па прынцыпе фарміравання спісаў будучых жыхароў, паведаміў начальнік упраўлення жыллёвай палітыкі Мінбудархітэктуры Аляксандр Аўраменка.


- Фарміраваць спісы будуць з маючых патрэбу мінчан, якія напішуць заяву на будаўніцтва. Сярод іх вызначаць тых, хто даўжэй за ўсё стаіць у чарзе на паляпшэнне жыллёвых умоў, - удакладніў Аляксандр Аўраменка. - Раней па заканадаўстве было інакш: удзельнічаць у будаўніцтве можна было, толькі калі падышла твая чарга. У свой час пры фарміраванні спісаў для першага дома ў Смалявічах мы апыталі ў сталіцы каля 20 тыс. чалавек, каб знайсці тых, хто гатовы ехаць жыць у горад-спадарожнік. На гэта сышло шмат часу і рэсурсаў.

Як дадаў начальнік упраўлення, праект указа ўжо падрыхтаваны. Калі яго прымуць, то выбіраць людзей будуць не з усёй чарзе, а толькі з тых, хто ўжо напісаў заяву. Гэта нашмат спросціць працэдуру фарміравання спісаў удзельнікаў будаўніцтва. Такі вопыт пасля можна распаўсюдзіць і на іншыя гарады-спадарожнікі.

minsknews.by

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Сёння распачынае работу УНС у новым статусе

Сёння распачынае работу УНС у новым статусе

Амаль тысяча дзвесце чалавек збяруцца, каб вырашаць найважнейшыя пытанні развіцця краіны. 

Навука

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Расказаў першы намеснік старшыні Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях Рэспублікі Беларусь Дзяніс Каржыцкі.

Здароўе

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

Як вакцыны выратоўваюць жыцці і чаго можа каштаваць іх ігнараванне?

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.