26 Верасень, серада

Вы тут

Анонс культурных падзей Беларусі і свету


Усе ведаюць, што такое Ноч музеяў і калі яна бывае, але ёсць, аказваецца, яшчэ і Доўгая ноч у музеі, якая ладзіцца ўжо 21 год у Берліне ў другой палове жніўня. Сёлета яна прыпадае на 25-е. Ад шостай вечара да другой ночы тут працуюць усе музеі. Вы якраз хацелі трапіць, скажам, у егіпецкі музей ці музей камп'ютарных гульняў, медыка-гістарычны ці так званы кабінет гравюр? Тады рамантыка ночы толькі ўзмоцніць вашы ўражанні. Значыць, трэба збірацца.


Будзеце ў канцы жніўня ці пачатку верасня ў Балгарыі — паспрабуйце перамясціцца там у Сазопаль, гэта на паўднёвым балгарскім Прычарнамор'і. Убачыце фестываль мастацтваў «Апалонія», які пачынаецца 31-га. Якіх мастацтваў? Ды ўсіх адразу і з усяго свету. Ён лічыцца самым прэстыжным святам культуры ў Балгарыі, таму ну як тут яго прапусціць?

Кірмаш Пранцішкуса — гэта тое, куды варта трапіць, апынуўшыся 7 верасня ў Вільнюсе. У гэты дзень Вільнюс ператвараецца ў старую добрую Вільню, у якой ладзяцца карнавал і гэты кірмаш. Кажуць, што найбольш цікава тым, хто любіць вырабы народных умельцаў і... піва.

8 верасня каля сцен Лідскага замка пройдзе Lіdbееr — фестываль хмелю і соладу. І хмельна там будзе, і соладка, бо нават разыграецца квэст. І нягледзячы на дарослую нагоду мерапрыемства, арганізатарамі абяцаецца шмат цікавага і карыснага для дзяцей. Ды нават калі б і не абяцалася, самі сцены Лідскага замка паспрыяюць і цікавасці, і карысці.

8 і 9 верасня на зялёнай зоне перакрыжавання праспектаў Пераможцаў і Машэрава — фестываль «Менск старажытны». Чарговы раз пабачыць турніры лучнікаў, бугурты і штурмы замкаў, паслухаць фолк і фолк-рок... А чаму б, уласна кажучы, і не?!

Дадаць каментар

Выбар рэдакцыі

Палітыка

Уладзімір Андрэйчанка расказаў пра найбольш значныя законапраекты

Уладзімір Андрэйчанка расказаў пра найбольш значныя законапраекты

 «Толькі агульнымі намаганнямі мы зможам супрацьстаяць няпростым выклікам часу».

Грамадства

Як у Беларусі абясшкоджваюць боепрыпасы

Як у Беларусі абясшкоджваюць боепрыпасы

​Колішняя Беларуская ваенная акруга лічылася адной з самых магутных у СССР.

Грамадства

Выхоўваць ці любіць? Шчырая размова з педагогам пра бацькоўскія страхі

Выхоўваць ці любіць? Шчырая размова з педагогам пра бацькоўскія страхі

«Калі ў вас адкрыўся рот, каб накрычаць на дзіця, спыніцеся хоць на секунду…» 

Грамадства

Чым здзівіў сёлета «Кліч Палесся»

Чым здзівіў сёлета «Кліч Палесся»

Этнафэст стаў вядомым далёка за межамі Беларусі.