Вы тут

Што зменіцца ў працэдуры дзяржзакупак


Новая рэдакцыя закона «Аб дзяржаўных закупках тавараў (работ, паслуг)» прынятая ў нашай краіне. Штогод на дзяржзакупкі накіроўваецца каля 10 % ВУП. Змяненні ўступяць у сілу з 1 ліпеня 2019 года. Яны накіраваны на тое, каб зрабіць працэдуру больш празрыстай і мінімізаваць карупцыйныя рызыкі. Больш падрабязна пра новаўвядзенні расказаў начальнік упраўлення дзяржзакупак Міністэрства антыманапольнага рэгулявання і гандлю Павел ЖУКОЎСКІ.


«У 2017 годзе кошт заключаных па выніках дзяржаўных закупак дагавораў перавысіў 6,5 млрд беларускіх рублёў, што складае больш за 6 % ВУП Беларусі. І гэта без уліку закупак пры будаўніцтве, — прывёў лічбы Павел Жукоўскі. — Усяго за 2017 год было праведзена 390 757 працэдур дзяржаўных закупак, з якіх каля 60 % — з адной крыніцы. Адначасова ў вартасным выражэнні доля працэдур закупак з адной крыніцы за гэты перыяд склала каля 80 %. Асноўныя праблемныя моманты, зыходзячы са структуры скаргаў, якія паступаюць у міністэрства, — гэта закупкі ў сферы аховы здароўя (медыцынскіх вырабаў) і адукацыі (прадуктаў харчавання)». Таксама начальнік упраўлення адзначыў, што абноўлены закон падрыхтаваны ў рамках прывядзення нацыянальнага заканадаўства ў адпаведнасць з Дагаворам аб ЕАЭС.

Надзея АНІСОВІЧ

Выбар рэдакцыі

Эканоміка

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Беларусь — адзін з сусветных лідараў у галіне здабычы і глыбокай перапрацоўкі торфу.

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».