Вы тут

Праз маленькія справы да вялікіх перамог


Сумесная канферэнцыя Мінскай гарадской арганізацыі БСЖ і пярвічных арганізацый Рэгіянальнай дырэкцыі па г.Мінску і Цэнтральнага апарата Саюза жанчын Белаграпрамбанка адбылася ўчора ў сталіцы.

Белаграпрамбанк працягвае ўлівацца ў Беларускі саюз жанчын, и робіць гэта даволі актыўна. Старшыня  Саюза жанчын ААТ «Белаграпрамбанк», намеснік Старшыні праўлення Беларгапрамбанка Наталля Шаўцова адзначыла, што ва ўсіх структурных падраздзяленнях працягваецца праца па фарміраванні пярвічных арганізацый і супрацоўніцы банка жадаюць хутчэй перайсці ад арганізацыйных момантаў да канкрэтнай працы.

Тэма канферэнцыі – “Практыка малых спраў – значны ўклад ў развіццё сацыяльнай палітыкі горада Мінска”. Удзельніцы разбіраліся, якія крокі можна рабіць ужо сёння, каб заўтра сталічныя жанчыны маглі атрымаць рэальную дапамогу ад БСЖ.

Першую частку мерапрыемства прысвяцілі дэталёваму разбору таго, якой падтрымкі чакаюць беларускія жанчыны. Намеснік старшыні Праўлення БСЖ, доктар эканамічных навук, прафесар Антаніна Морава як дасведчаны спікер па тэме гендарнага раўнапраўя распавяла ўдзельніцам канферэнцыі, чаго каштуе жаночая праца ў Беларусі, іншых краінах і свеце ў цэлым. Антаніна Пятроўна нагадала: ад прыгожай паловы чалавецтва залежыць значна больш, чым яны могуць сабе ўявіць. Наталля Петрачкова, член Прэзідыўма БСЖ, ярка прадэманстравала структуру арганізацыі і паказала, што пры пэўных умовах саюз жанчын можа стаць уплывовым фактарам інтэграцыі ў ходзе грамадскага развіцця.

Старшыня Жанна Рамановіч звярнула ў вагу на тое, што сучасныя мінчанкі значна больш часу аддаюць працы, чым сям’і. Статыстыка падказвае: 72% мінскіх сем’яў маюць толькі адно дзіця. Разам з тым, у беларускіх матуль больш спрыяльныя ўмовы для спакойнага выхавання дзетак. Нашыя жанчыны могуць знаходзіцца ў аплачваемым водпуску для догляду дзіцяці тры гады. Напрыклад, у суседняй Расіі на гэта даюць толькі 1,5 гады, а ў ЗША ўсяго 2 месяца.

Другая частка канферэнцыі была прыктычнай і паказала, як трэба пераходзіць ад планаў да рэальных спраў. Удзельніцы атрымалі магчымасць пазнаёміцца з рэалізацыяй сацыяльных праектаў Беларускага саюза жанчын ў Мінскім гарадскім цэнтры абслугоўвання сям’і і дзяцей.

Сумесная праца цэнтра і Мінскай гарадской арганізацыі БСЖ – той выпадак, калі спачатку дзейнічаюць, і толькі пасля пра гэта гавораць. На рахунку жаночай каманды дзясяткі ініцыятыў і мерапрыемстваў. Напрыклад, менавіта тут прыдумалі і паспяхова правялі “Мінскі форум матуль”. У далейшым плануецца, што ён перарасце ў рэспубліканскі.

У цэнтры абсалютна бясплатна аказваюць усебаковую падтрымку вельмі розным катэгорыям сем’яў. Але надзвычай важна, што тут дапамагаюць не толькі дзеткам, але іх матулям. Тым, хто выхоўвае дзяцей-інвалідаў, хто не можа аправіцца ад хатняга гвалту ці страты блізкага, хто чакае сваё дзіця з турмы. Усім ім патрэбна кваліфікаваная дапамога псіхолога і добрае слова. У якой бы складанай жыццёвай сітуацыі не аказалася жанчына, яна павінна не забываць, кім яна з’яўляецца. Паколькі толькі здаровая і шчаслівая маці зможа выхаваць здаровых і шчаслівых дзяцей.

Канферэнцыя атрымалася насычанай на ўражанні. Многія ўдзельніцы ўжо падчас сустрэчы прыдумлялі ідэі для будучых праектаў. Таму ў хуткім часе цэнтр можа стаць пляцоўкай для рэалізацыі цікавых ініцыятыў Cаюза жанчын ААТ “Белаграпрамбанка”.

 

Выбар рэдакцыі

Навука

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Расказаў першы намеснік старшыні Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях Рэспублікі Беларусь Дзяніс Каржыцкі.

Здароўе

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

Як вакцыны выратоўваюць жыцці і чаго можа каштаваць іх ігнараванне?

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.