Вы тут

Запушчаны бясплатны сэрвіс для разліку кошту паслуг па незалежнай ацэнцы


Асацыяцыя ацэначных арганізацый запусціла на сваім сайце ў тэставым рэжыме бясплатны сэрвіс "Калькулятар кошту паслуг па незалежнай ацэнцы", паведамілі ў прэс-службе Дзяржаўнага камітэта па маёмасці. 


Сэрвіс прадастаўляе магчымасць зрабіць разлік кошту паслуг па незалежнай ацэнцы кватэр, жылых дамоў, будынкаў, збудаванняў, зямельных участкаў, аўтатранспартных сродкаў, будаўнічай і дарожнай тэхнікі, аб'ектаў інтэлектуальнай уласнасці (прамысловых узораў, патэнтаў, камп'ютарных праграм і баз даных) і іншых аб'ектаў. У разліках выкарыстоўваюцца даныя, прадастаўленыя арганізацыямі, якія аказваюць паслугі па незалежнай ацэнцы. Пры гэтым вызначаецца ўсярэднены тарыф з улікам карэкціровак на нетыповасць аб'екта і абставіны рэалізацыі працэдуры ацэнкі. 

"Сэрвіс створаны з мэтай забеспячэння даступнасці і адкрытасці інфармацыі, якая дазволіць патэнцыяльным заказчыкам прагназаваць і аптымізаваць свае часавыя і фінансавыя затраты пры выбары выканаўцы ацэнкі, а самім выканаўцам ацэнкі - больш эфектыўна планаваць сваю дзейнасць і развіццё", - растлумачылі ў прэс-службе.

Як адзначыла старшыня Асацыяцыі ацэначных арганізацый Святлана Юрэня, змяншэнне ступені няпэўнасці пры вызначэнні кошту паслуг незалежнай ацэнкі з'яўляецца важным фактарам як для заказчыкаў, так і для выканаўцаў ацэнкі. "Неабходна ствараць празрыстыя, зразумелыя і прадказальныя для ўсіх удзельнікаў рынку падыходы да вызначэння кошту паслуг па правядзенні незалежнай ацэнкі", - падкрэсліла яна.

Незалежная ацэнка кошту аб'ектаў з'яўляецца індывідуальнай і выключнай, а яе выкананне патрабуе дэталёвай прапрацоўкі шматлікіх фактараў і ўмоў, якія бесперапынна змяняюцца. Такой жа індывідуальнай з'яўляецца і ацэнка кошту паслуг, якая вынікае з часавых і фінансавых затрат ацэншчыкаў, у тым ліку непрадбачаных.

БЕЛТА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».