Вы тут

У Мінску развітваюцца з народным артыстам Беларусі Мікалаем Кірычэнкам


З 72 гадоў жыцця больш за 45 Мікалай Кірычэнка аддаў служэнню сцэне. Уся яго творчае жыццё праходзіла ў сценах Нацыянальнага акадэмічнага тэатра імя Янкі Купалы.


І менавіта тут - на галоўнай сцэне краіны - развітваюцца з акцёрам. У зале - родныя, сябры, калегі і прыхільнікі таленту. Мікалай Кірычэнка валодаў незвычайным акцёрскім магнетызмам, - так кажуць прыхільнікі. Ён мог сыграць камедыю і драму - і гэта актыўна выкарыстоўвалі рэжысёры. На рахунку акцёра - больш за 90 роляў у тэатры і кіно.

Акцёра і педагога  (Мікалай Кірычэнка выкладаў у Акадэміі мастацтваў), па тэатральнай традыцыі, праводзяць апладысментамі. Пахаваюць народнага артыста Беларусі на Маскоўскіх могілках сталіцы.

ont.by

Выбар рэдакцыі

Здароўе

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Некалькі парад ад урача-інфекцыяніста.

Грамадства

Рэспубліканскі суботнік прайшоў сёння ў Беларусі

Рэспубліканскі суботнік прайшоў сёння ў Беларусі

Мерапрыемства праводзілася на добраахвотнай аснове.