Вы тут

Навукоўцы: егіпцяне муміфікавалі трупы на 1500 гадоў раней, чым лічылася


Старажытныя егіпцяне пачалі бальзамаваць мерцвякоў на 1500 гадоў раней, чым лічылася, высветлілі брытанскія археолагі з Ёркскага універсітэта. Даследаванне было апублікавана ў часопісе Journal of Archaeological Science.


У Егіпецкім музеі ў Турыне знаходзіцца адна з найстарэйшых мумій - яе ўзрост складае каля 5600 гадоў. Да нядаўняга часу лічылася, што цела забальзамаванае натуральным чынам пад уздзеяннем гарачага сонца егіпецкай пустыні. Аднак, вывучыўшы тканіна, у якую была загорнутая мумія, навукоўцы выявілі сляды складу для бальзамавання. Даследнікі правялі радыёвуглероднае датаванне тканіны і хімічны аналіз узораў, які паказаў наяўнасць бальзамуючага рэчыва - сумесі расліннага алею з хвойнай смалой і араматычныя раслінныя экстракты. Таксама ў складзе былі выяўленыя антыбактэрыйныя рэчывы ў тых жа прапорцыях, што і праз 2500 гадоў, калі бальзамаваньне цел стала ўжо распаўсюджанай працэдурай.

Акрамя таго, было ўстаноўлена, што мумія была пахавана на поўдні Егіпта, што кажа пра больш шырокі геаграфічны распаўсюд практыкі, чым лічылася раней. Даследаваўшы само цела, навукоўцы вызначылі, што яно належала мужчыну 20-30 гадоў і было забальзамаванае каля 3600 года да н. э.

«Вывучэнне муміі з Турына ўносіць важны ўклад у нашы веды аб метадах муміфікацыі ў дагістарычны перыяд, а таксама дае новую інфармацыю аб гэтай муміі», - робяць выснову аўтары працы.

gazeta.ru

Выбар рэдакцыі

Здароўе

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Некалькі парад ад урача-інфекцыяніста.