Вы тут

Куды накіруюць грошы ў Віцебскай вобласці?


На пятай пазачарговай сесіі Віцебскага абласнога Савета дэпутатаў абмяркоўвалі пытанні фінансавання.


У цэлым даходы абласнога бюджэту павялічваюцца на 16,2 мільёна рублёў. А ўласныя даходы — на 3,2 мільёна рублёў. Гэта стала магчыма ў выніку перавыканання плана па паступленні падатку на прыбытак, таму можна вылучыць дадатковыя фінансавыя сродкі.

Расходы бюджэту павялічыліся на 61,3 мільёна рублёў — у асноўным за кошт атрымання крэдыту з рэспубліканскага бюджэту.

Апроч іншага 21,6 мільёна рублёў пералічаць Камітэту па сельскай гаспадарцы і харчаванні, каб сельскагаспадарчыя прадпрыемствы пагасілі запазычанасць перад вытворцамі «МАЗ» і «МТЗ».

На паскораную замену ліфтаў у Віцебску, Оршы, Полацку і Наваполацку накіруюць 19,8 мільёна рублёў. Размова пра тэхніку, якая па графіку да 2021 года адпрацуе свой нарматыўны тэрмін службы. 100 тысяч рублёў — на бягучы рамонт ліфтавага абсталявання.

Для Віцебскага дзяржаўнага музычнага каледжа імя Салярцінскага дэпутаты вырашылі вылучыць 117,5 тысячы рублёў. У тым ліку і для набыцця раяля.

13 мільёнаў рублёў накіруюць на рэканструкцыю Лядовага палаца ў Наваполацку.

На прыродаахоўныя мерапрыемствы будзе вылучана 350 тысяч рублёў. У тым ліку — для будаўніцтва другой чаргі палігона цвёрдых бытавых адходаў у Віцебску — 200 тысяч рублёў.

Аршанскаму райвыканкаму пералічаць 250 тысяч рублёў — для рамонту глядзельнай залы Дома культуры ў пасёлку Балбасава.

Аляксандр ПУКШАНСКІ

Загаловак у газеце: На тэхніку, фізкультуру і культуру

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».