Вы тут

Усходні гараскоп на наступны тыдзень


АВЕН. На гэтым тыдні з'явіцца магчымасць з лепшага боку зарэкамендаваць сябе на працы і ў сяброўскім коле. Хоць грандыёзных перамог не прадбачыцца, але прыемныя перамены цалкам магчымыя. Толькі не старайцеся паспець зрабіць усё, аб'ектыўна разлічвайце сілы. Больш часу давядзецца ўдзяліць сям'і.


ЦЯЛЕЦ. Не варта спяшацца з рашэннем праблем. Некаторыя з іх могуць знікнуць і самі сабой, калі перастанеце панікаваць. Удалы момант для таго, каб пагаварыць па душах са сваёй інтуіцыяй. Неабходна думаць стратэгічна, гэта дазволіць значна наблізіцца да поспеху ў кар'ерных справах. А вось у асабістым жыцці не выключаны разлад і непаразуменні.

БЛІЗНЯТЫ. Ваша сур'ёзнае і добрасумленнае стаўленне да працы не застанецца незаўважаным. У аўторак можа паступіць вельмі цікавая і прыбытковая дзелавая прапанова. Надыходзіць спрыяльны момант для канкрэтных дзеянняў, адказных крокаў і іншых лёсавызначальных учынкаў. У выхадныя адпачніце ад мітусні і клопатаў, не шкадуйце часу на сябе любімага.

РАК. Надыходзячы тыдзень можа выявіць таемную канкурэнцыю, затое дазволіць памерацца сіламі з апанентамі. Вы, відавочна, любіце спаборніцтвы і спрэчкі. У аўторак неабходна будзе засяродзіцца, перш чым прыступіць да працы: у гэты дзень складана будзе выканаць якія-небудзь абяцанні. У чацвер дзелавое партнёрства можа вывесці вас на новы ўзровень. У нядзелю магчымыя рознагалоссі, але з'явіцца шанц уладзіць іх найлепшым чынам.

ЛЕЎ. Тыдзень новых адносін. Яны могуць аказацца не такімі камфортнымі, як хацелася б. Аднак у рэшце рэшт вы знойдзеце агульную мову. Надыходзіць перыяд змены светаадчування, магчымая пераацэнка каштоўнасцяў, якая адаб'ецца на вашым лёсе. Не падпускайце да сябе роспач і ні ў якім разе не шкадуйце сябе. Прыслухайцеся да крытычных заўваг і парад, хоць бы для таго, каб не прапусціць чагосьці важнага. У аўторак размова з начальствам парадуе станоўчымі вынікамі. У пятніцу лепш не прызначаць важных сустрэч і не планаваць чагосьці сур'ёзнага.

ДЗЕВА. Вам проста неабходна цвёрда стаяць на зямлі, не лунаць у аблоках і пазбягаць незразумелых сітуацый. Скарыстайцеся дапамогай сяброў, блізкіх, калег па працы. Зараз добры час для павышэння інтэлектуальнага ўзроўню. Вы з лёгкасцю зможаце вывучыць замежную мову ці асвоіць ёгу. Цікавая падзея, якая чакаецца ў сераду, станоўча паўплывае на ваш далейшы лёс.

ШАЛІ. Планы павінны быць рэалістычныя. Так што не варта хацець нязбытнага. Ваша паспяховасць залежыць не толькі ад вас, але і ад падтрымкі навакольных, таму адкіньце лжывы гонар і прыміце неабходную дапамогу. Будзьце ўважлівыя, не прапусціце важнай дзелавой інфармацыі. У сям'і паспрабуйце пазбягаць рознагалоссяў, разбуранае аднавіць будзе няпроста, лепш не рызыкаваць. Не імкніцеся адмаўляцца ад мінулага, прыміце яго такім, якое яно ёсць.

СКАРПІЁН. У сваіх учынках вы занадта імклівыя і рэзкія, гэта не дазваляе ўдзяліць абдумванню і планаванню дастатковага часу. Паспешныя высновы і дзеянні могуць прывесці не да тых вынікаў, якія вы разлічвалі атрымаць. У сярэдзіне тыдня чакаюцца значныя перамены, прычым досыць рэзкія і не заўсёды прыемныя. Паспрабуйце паставіцца да гэтага па-філасофску. Апрытомнець і закласці падмурак для больш паспяховай будучыні зможаце ў канцы тыдня ці крыху пазней, пасля таго як актыўныя перамены апынуцца ў мінулым.

СТРАЛЕЦ. Неабходна звярнуць на працу пільную ўвагу, добра было б заняцца разграбаннем назапашаных спраў. Шмат часу давядзецца прысвяціць вырашэнню бягучых праблем, звязаных з фінансавай сферай. На панядзелак пажадана не планаваць нічога сур'ёзнага. Вам будзе цяжка сканцэнтравацца на справах. Калі не хопіць цярпення і мудрасці, давядзецца высвятляць адносіны з калегамі або сваякамі, што выкліча малапрыемныя адчуванні.

КАЗЯРОГ. На гэтым тыдні не варта здзяйсняць гераічная і экстравагантныя ўчынкі. Ніхто іх не ацэніць. Лепш паспрабуйце справіцца з назапашанымі дробнымі праблемамі. У першай палове тыдня можа закруціць вір сустрэч, званкоў і папяровай працы, магчымыя і дадатковыя клопаты, звязаныя з арганізацыйнымі мерапрыемствамі.

ВАДАЛІЎ. Выдатны час, калі вы можаце паўплываць на сваю будучыню сілай уласнай думкі. Так што варта паклапаціцца пра тое, каб думкі былі крэатыўныя і пазітыўныя. Будзеце заўважаць цікавыя дэталі, дробязі, міма якіх раней праходзілі. У чацвер, адстойваючы свой пункт гледжання, не будзьце залішне ўпартыя, прыслухайцеся да слоў апанента і зможаце пазбегнуць канфліктнай сітуацыі. У пятніцу давядзецца прымаць адказныя рашэнні, а ў суботу лепш выправіцца ў недалёкую паездку.

РЫБЫ. Добры час для вырашэння пытанняў, якія да гэтага тыдня выклікалі пэўныя цяжкасці. Новыя падзеі, якія адбудуцца на працы, адцягнуць вас ад сумных думак і адкрыюць перспектывы кар'ернага росту. Не імкніцеся быць строгімі, не крытыкуйце сваіх дзяцей, а мякка паказвайце на недахопы. У выхадныя прыміце запрашэнне старых сяброў, вам важныя гэтыя зносіны.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».