Вы тут

У сталіцы на тэрыторыі дзіцячага садка адлавілі тыгравага пітона


Здарэнне адбылося на вуліцы Убарэвіча, дакладней, у яслях-садку № 292. Гэта падзея літаральна ўскалыхнула інтэрнэт-супольнасць.

...Увечары амаль адначасова ў МНС патэлефанавалі два сведкі знаходжання змяі там, дзе яе быць у прынцыпе не павінна было: ад мужчыны, які прагульваўся побач, і жанчыны — работніцы таго самага садка (застаецца толькі здагадвацца, што яны адчулі, убачыўшы нечаканага візіцёра). Ратавальнікі накіравалі па названым адрасе найбліжэйшы аўтамабіль, пітона адлавілі. Змяя была даўжынёй чатыры метры, вагой восем кілаграмаў. Пітону каля пяці гадоў. Змяю адвезлі ў заапарк, дзе яе спачатку агледзелі спецыялісты, а потым і пакінулі для часовага ўтрымання. Гаспадар экзатычнага для нашых мясцін «госця» ўжо знайшоўся і забраў жывёлу.

Сяргей РАСОЛЬКА


Адкуль плямісты візіцёр?

Цёмны тыгравы пітон насяляе вільготныя трапічныя лясы, джунглі ў М'янме, усходняй Індыі, Непале, В'етнаме, Камбоджы, Тайландзе, паўднёвым Кітаі, Малайзіі, Індакітаі, на Яве і некаторых дробных астравах Інданезіі.

Буйныя асобіны могуць забіць і заглынуць такую здабычу, як маладыя ці дробныя алені, козы і свінні. У Паўднёва-Усходняй Азіі мяса гэтых змей мясцовае насельніцтва ўжывае ў ежу. Са скуры буйных пітонаў вырабляюць розныя прадметы адзення і абутку.

Прыгожая афарбоўка, адносна спакойны і неагрэсіўны характар зрабілі цёмнага тыгравага пітона адной з найбольш папулярных змей, якія ўтрымліваюцца ў няволі. Яны ёсць у многіх заапарках і цырках. Максімальная працягласць жыцця ў няволі — 25 гадоў. Нягледзячы на звычайна міралюбныя паводзіны і спакойны характар, пры няправільным абыходжанні пітоны могуць уяўляць пэўную небяспеку для чалавека. Буйная змяя можа сур'ёзна параніць ці нават забіць чалавека, задушыўшы яго ў кольцах цела.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Сёння пачаў работу УНС у новым статусе

Сёння пачаў работу УНС у новым статусе

Амаль тысяча дзвесце чалавек сабраліся, каб вырашаць найважнейшыя пытанні развіцця краіны. 

Навука

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Расказаў першы намеснік старшыні Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях Рэспублікі Беларусь Дзяніс Каржыцкі.

Здароўе

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

Як вакцыны выратоўваюць жыцці і чаго можа каштаваць іх ігнараванне?

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.