Вы тут

Цёплае і дажджлівае надвор'е чакаецца ў Беларусі ў выхадныя


Цёплае і дажджлівае надвор'е чакаецца ў Беларусі ў выхадныя, паведамілі ў Рэспубліканскім цэнтры па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.


У суботу, 18 жніўня, у асобных раёнах краіны, а днём на большай частцы тэрыторыі Гомельскай, Мінскай і Віцебскай абласцей прагназуюцца кароткачасовыя дажджы, месцамі з навальніцамі. Вецер будзе няўстойлівы слабы, пры навальніцах парывісты. Тэмпература паветра ўначы складзе 10—17 градусаў цяпла, днём — плюс 22—29 градусаў. У нядзелю, 19 жніўня, дажджоў стане менш. Ноччу і раніцай месцамі чакаюцца слабыя туманы. Вецер няўстойлівы слабы, пры навальніцах парывісты. Уначы будзе плюс 13—18 градусаў цяпла, днём — 22—29.

Паводле папярэдняга прагнозу, у пачатку наступнага тыдня рэзкіх змяненняў у характары надвор'я не чакаецца, а жнівень працягне радаваць цяплом

 

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

А разам з імі навучанне, сацпакет і нават жыллё.

Эканоміка

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Беларусь — адзін з сусветных лідараў у галіне здабычы і глыбокай перапрацоўкі торфу.

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».