Вы тут

ДАІ ўзмоцніць кантроль за дарожнай абстаноўкай у пятніцу і выхадныя


У пятніцу і выхадныя дні супрацоўнікі ДАІ прымуць дадатковыя меры па забеспячэнні дарожнай бяспекі, паведамілі ва УДАІ МУС. Нарады ДПС нададуць асаблівую ўвагу кантролю захавання аўтааматарамі і матацыклістамі хуткасных рэжымаў, правілаў абгону, праезду пешаходных пераходаў. Пракантралюе выкарыстанне кіроўцамі і пасажырамі сродкаў пасіўнай бяспекі — рамянёў, моташлемаў, дзіцячых утрымлівальных прылад.


Акрамя таго, 17-19 жніўня будзе праводзіцца масіраваная адпрацоўка аўтадарогі М-4 Мінск — Магілёў. На ўсім працягу трасы нарады ДАІ будуць нацэлены на спыненне любых парушэнняў кіроўцамі Правілаў дарожнага руху. Не змогуць пазбегнуць пакарання і іншыя парушальнікі — веласіпедысты і пешаходы. Прадугледжана выстаўленне нарадаў ДПС у месцах канцэнтрацыі ДТЗ і на аварыйна-небяспечных участках аўтадарогі. Пры нясенні службы будзе прымяняцца галосны, негалосны і змешаны кантроль.

Таксама ў выхадныя супрацоўнікі ДАІ будуць забяспечваць грамадскі парадак і бяспеку дарожнага руху ў месцах масавага адпачынку грамадзян. Інспектары ДПС пракантралююць фізічны стан кіроўцаў, выкананне правілаў прыпынку і стаянкі.

Нарады спецпадраздзялення ДПС “Страла” адпрацуюць раёны Брэсцкай і Мінскай абласцей.

“У сувязі з павелічэннем інтэнсіўнасці дарожнага руху на загарадных дарогах настойліва раім кіроўцам быць вельмі ўважлівымі ў шчыльным транспартным патоку, выбіраць бяспечную хуткасць руху з улікам канкрэтнай сітуацыі на дарозе, адмовіцца ад неабдуманых перастраенняў, абгонаў, рэзкіх тармажэнняў. Забяспечыць бяспечную перавозку дзяцей і прышпіліцца ўсім, хто будзе ў аўтамабілі.

Адмова пешаходаў ад выкарыстання ў цёмны час сутак святлоадбівальных элементаў, грэбаванне элементарнымі правіламі бяспечных паводзін, нечаканае з'яўленне на дарозе, знаходжанне на праезнай частцы ў стане ап'янення прыводзяць да трагічных наступстваў. Часцей за ўсё нецвярозыя людзі не ў стане кантраляваць свае ўчынкі. Яны падаюць, перасоўваюцца паўзком, сядзяць, альбо засынаюць прама на праезнай часткі.

Дзяржаўтаінспекцыя звяртаецца да ўсіх удзельнікаў дарожнага руху: калі вы выявілі нецвярозых грамадзян, якія перасоўваюцца па дарозе або ўздоўж яе, а часцяком папросту ляжаць на праезнай часткі, неадкладна патэлефануеце па нумары 102. Сваім званком вы можаце выратаваць жыццё.

ДАІ заклікае ўсіх пешаходаў, веласіпедыстаў, возчыкаў паклапаціцца аб тым, каб зрабіць сябе прыкметнымі для кіроўцаў -- абазначыць сябе святлоадбіўнымі элементамі. Размяшчаць святлоадбівальныя падвескі, павязкі і бранзалеты неабходна так, каб яны былі бачныя кіроўцу, а не закрытыя складкамі адзення або сумкамі. Надзейней за ўсё выкарыстоўваць камізэлькі павышанай бачнасці са святлоадбівальнымі ўстаўкамі”.

Сяргей РАСОЛЬКА

Выбар рэдакцыі

Палітыка

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

У парадку дня — зацвярджэнне Канцэпцыі нацбяспекі і Ваеннай дактрыны.

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.