Вы тут

Жыхар Івацэвіцкага раёна забіў супрацоўніка міліцыі


Жыхар Івацэвіцкага раёна страляў па супрацоўніках міліцыі.


Па словах відавочцы, здарэнне адбылося сёння ў вёсцы Бабровічы Целяханскага сельсавета. Мужчына, які пражывае з састарэлай маці, паводзіў сябе неадэкватна і агрэсіўна. Суседзі выклікалі міліцыю. Калі ўчастковы з памочнікам з'явіліся ў двары дома, мужчына без папярэджання адкрыў па іх агонь.

"Следча-аператыўная група знаходзіцца на месцы здарэння ў Івацэвіцкім раёне, дзе ў адным з двароў вёскі Бабровічы быў забіты ўчастковы інспектар міліцыі 1976 года нараджэння, яшчэ адзін, 1995 года нараджэння - паранены і ў цяперашні час шпіталізаваны. Па папярэдніх дадзеных, 57-гадовы непрацуючы жыхар вёскі Бабровічы, калі да яго прыйшлі ўчастковыя, пачаў стральбу па супрацоўніка[ праваахоўных органаў", - праінфармавалі ў Следчым камітэце.

У цяперашні час вясковец забарыкадаваўся дома, адмаўляецца здацца і пагражае працягам страляніны.

БЕЛТА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

А разам з імі навучанне, сацпакет і нават жыллё.

Эканоміка

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Беларусь — адзін з сусветных лідараў у галіне здабычы і глыбокай перапрацоўкі торфу.

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».