Вы тут

Першы іерогліф


У кітайскай вёсцы прайшла традыцыйная цырымонія пачатку навучання.


У вёсцы Чжуншань правінцыі Чжэцзян (Усходні Кітай) адбылася цырымонія пачатку навучання, перадае "Жэньмінь жыбаа" анлайн"

На цырымоніі мясцовыя настаўнікі-пенсіянеры па традыцыі апранулі дзецям парадную вопратку і намалявалі кінавар'ю "вока мудрасці" на лбе.  Дзеці, у сваю чаргу, зачыталі ўслых "Дыцзыгуй" ("Статут вучня"), напісалі першы іерогліф "жэнь" ("чалавек") і прапанавалі першым настаўнікам чай у знак павагі і ўдзячнасці.  Падобныя цырымоніі перад пачаткам новага навучальнага года праходзяць па ўсім Кітаі, каб школьнікі, у прыватнасці першакласнікі, змаглі далучыцца да багатых культурных традыцый краіны.

Выбар рэдакцыі

Спорт

«Нават праз 40 гадоў сямейнага жыцця рамантыка застаецца...»

«Нават праз 40 гадоў сямейнага жыцця рамантыка застаецца...»

Інтэрв'ю з алімпійскім чэмпіёнам па фехтаванні.