Вы тут

«Ліцю» адкрывае восень


Нельга есці перац і імбір.


У Паднябеснай завяршаецца сезон "Ліцю" ("Станаўленне восені") — 13-ы па ліку ў сістэме 24-сезоннага сельскагаспадарчага календара, перадае "Жэньмінь жыбаа" анлайн".

Гэта першы восеньскі сезон. У гэты час днём неба набывае ўсё большую празрыстасць і сінь, а ўначы месяцовае святло становіцца ярчэй, вецер -- больш халодны. Тэмпература паветра паступова зніжаецца. У народзе кажуць: "Прахалодны ветрык дзьме з першага дня Пачатку восені" . Восень рыхтуецца да поўнага ўступлення ў свае правы. Яна не толькі пазбаўляе ад летняй спёкі і надакучлівых насякомых, але і дорыць ураджай — галоўны вынік усёй сельскагаспадарчай дзейнасці чалавека.

Па канонах кітайскай медыцыны для ўмацавання здароўя ў восеньскі сезон неабходна выконваць прынцып умеранасці. Гэта аднолькава датычыцца настрою, харчавання, паўсядзённага жыцця і заняткаў спортам. Проціпаказаныя ў гэты сезон прадукты з "уласцівасцямі спякоты" — чырвоны і чорны перац, імбір, гарэлка. Таксама варта знізіць ужыванне такіх "гарачых" прадуктаў, як лук і часнык.

З прыходам сезону "ліцю"на сажалках пачынаюць паступова жоўкнуць насенныя скрыначкі і лісце лотасаў, нагадваючы аб тым, што восень усё бліжэй. Днямі пачынаецца чарговы сезон - "Чушу" ("Спыненне спякоты"). Днём яшчэ няма восеньскай прахалоды, а бліжэй да вечара спёка ўсё-ткі спадае. У гэты час нярэдка здараюцца дажджлівыя дні, таму сяляне звычайна вельмі ўважлівыя да прагнозаў надвор'я з тым, каб паспець убраць ураджай хутка і своечасова.          "Чушу" - пераходны сезон ад летняй спёкі да восеньскай прахалоды. Уся прырода знаходзіцца ў працэсе пераходу ад сталасці да завядання. Лад жыцця таксама патрабуе адпаведнага ўрэгулявання. Галоўны акцэнт у гэты час варта рабіць на здаровае рэгуляванне сну.

Выбар рэдакцыі

Палітыка

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

У парадку дня — зацвярджэнне Канцэпцыі нацбяспекі і Ваеннай дактрыны.

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.