Вы тут

300 тысяч кніг з усяго свету


Будуць прадстаўлены на XXV Пекінскім міжнародным кніжным кірмашы.


З 22 па 26 жніўня ў сталіцы Кітая пройдзе XXV Пекінскі міжнародны кніжны кірмаш, на якім будуць прадстаўлены больш за 300 тысяч  новавыдадзеных кніг з усяго свету, перадае "Жэньмінь жыбаа" анлайн".

У гэты ж час паралельна адбудзецца  XVІ Пекінскі міжнародны кніжны фэст. Арганізатарамі кірмашу выступяць дзяржкіраванне па справах друку і выдавецтваў, Міністэрства навукі і тэхналогій, Пекінскі народны ўрад, Кітайская асацыяцыя друку і Саюз кітайскіх пісьменнікаў. Адказная за правядзенне мерапрыемства кампанія - Кітайская нацыянальная карпарацыя па імпарту і экспарту друкаваных выданняў.

Агульная плошча выставачных залаў кірмашу складзе 97,7 тыс. кв. м. - на 5,3 працэнта больш у параўнанні з папярэднім. У маштабным мерапрыемстве  прымуць удзел прыкладна 2500 выдавецкіх устаноў з 93 краін і рэгіёнаў свету. Ліван, Кыргызстан, Венесуэла і Панама ўпершыню адкрыюць свае стэнды на кірмашы. Марока - краіна, запрошаная на кірмаш у якасці галоўнага госця. На кірмашы запланаваны шэраг мерапрыемстваў, уключаючы форум міжнароднага супрацоўніцтва ў сферы друку на высокім узроўні.

Беларускія кнігавыдаўцы і кнігараспаўсюджвальнікі таксама прадставяць навінкі айчыннай друкаванай прадукцыі, паведамілі ў Міністэрстве інфармацыі. У экспазіцыю ўвойдуць навінкі мастацкай, вучэбнай і навуковай літаратуры выдавецтваў "Мастацкая літаратура", "Беларусь", "Беларуская энцыклапедыя імя Петруся Броўкі", "Народная асвета", "Вышэйшая школа" і інш.

Беларускія кнігавыдаўцы таксама прымуць удзел у спецыялізаваным форуме, правядуць рабочыя сустрэчы. Наладжванне і развіццё адносін паміж прафесійнымі арганізацыямі і аб'яднаннямі Беларусі і Кітая ў сферы кнігавыдання, паліграфіі і распаўсюджвання друкаванай прадукцыі.

Выбар рэдакцыі

Здароўе

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Некалькі парад ад урача-інфекцыяніста.