Вы тут

Дроны адсочваюць парушэнні


У правінцыі Шаньдун з'явіліся паліцэйскія мультыкоптары.


У горадзе Цзінань правінцыі Шаньдун афіцыйна паступілі на службу чатыры мультыкоптары, якія назіраюць і фіксуюць супрацьпраўныя дзеянні падчас руху транспартных сродкаў, перадае "Жэньмінь жыбаа" анлайн".

Як стала вядома, за паўгадзіны пасля пачатку працы лятальных апаратаў былі выялены пяць выпадкаў выкарыстання мабільных тэлефонаў пры ваджэнні.

Супрацоўнік падраздзялення дарожнай паліцыі горада Цзінань Вэй Цзылян сказаў, што для гэтага праекта быў спецыяльна створаны авіяцыйны атрад паліцэйскай службы, эксперыментальная дзейнасць якой працягнецца тры месяцы. Паводле яго слоў, здымкі правапарушэнняў, зробленыя з дапамогай беспілотных лятальных апаратаў, могуць эфектыўна вырашыць праблему са зборам доказаў.

Выбар рэдакцыі

Здароўе

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Некалькі парад ад урача-інфекцыяніста.

Грамадства

Рэспубліканскі суботнік праходзіць сёння ў Беларусі

Рэспубліканскі суботнік праходзіць сёння ў Беларусі

Мерапрыемства праводзіцца на добраахвотнай аснове.