Вы тут

Пра беларускую культуру ў Азербайджане ведаюць


У папулярных выданнях Азербайджана — «525 газета» і «Литературная газета» — надрукаваны вялікі нарыс азербайджанскага пісьменніка пра беларускага мастака.


Празаік і публіцыст Камран Назірлі расказвае пра беларускага мастака азербайджанскага паходжання Каміля Камала, дзеліцца сваімі развагамі аб сустрэчы ў яго майстэрні. Варта нагадаць, што Каміль Камал — з тых мастакоў, што працуюць у цесным сяброўстве з творцамі іншых прафесій. Адпаведная і ўвага з боку мастакоў слова. Пра Каміля Камала пісалі паэты і празаікі Рыгор Барадулін, Кірыл Зеляны, Уладзімір Сцяпан, Цімур Зульфікараў, Навум Гальпяровіч, Юлія Алейчанка, Мікола Мятліцкі... Нарыс Камрана Назірлі, між іншым, называецца: «Голас маўчання, альбо Пра Маляўнічы свет грамадзяніна і мастака Азербайджана і Беларусі азербайджанца Каміля Камала». Аўтар акцэнтуе ўвагу на ўсходніх матывах у творчасці мінскага жывапісца, графіка, скульптара.

Што да самога Камрана Назірлі, то ён не аднойчы гасцяваў у Беларусі, удзельнічаў у сустрэчах беларускіх і замежных пісьменнікаў, якія традыцыйна праходзяць у Мінску ў лютым і верасні і ладзяцца пад эгідай Міністэрства інфармацыі Рэспублікі Беларусь і Саюза пісьменнікаў Беларусі, пры самым актыўным удзеле Выдавецкага дома «Звязда». Як празаік азербайджанскі творца выступаў з апавяданнем у перакладзе на беларускую мову ў газеце «Літаратура і мастацтва». У Мінску рыхтуецца да друку кніга Камрана Назірлі. Выйдзе яна, безумоўна, на беларускай мове.

Дзякуючы намаганням азербайджанскага літаратара, у Баку надрукаваны кнігі пісьменнікаў з Беларусі Мікалая Чаргінца, Анатоля Матвіенкі. У перыядычным друку змешчаны і перакладзеныя Камранам Назірлі творы іншых беларускіх празаікаў. Сярод яшчэ ненадрукаваных прац — і пераўвасобленая на азербайджанскую мову аповесць лаўрэата Нобелеўскай прэміі ў галіне літаратуры Святланы Алексіевіч «У вайны не жаночы твар». Адметна, што і сваіх калег Камран Назірлі прыцягвае да супрацоўніцтва з беларускім бокам. З яго падказкі ў апошнія гады некалькі разоў выступала ў беларускай літаратурна-мастацкай перыёдыцы доктар філалагічных навук з Баку Ірада Мусаева — з рэцэнзіямі, артыкуламі не толькі пра сучасную азербайджанскую літаратуру, але і пра творчасць Святланы Алексіевіч, Алены Брава.

Мікола РАЎНАПОЛЬСКІ

Выбар рэдакцыі

Спорт

Сёння стартуе адзін з найстарэйшых турніраў Еўропы

Сёння стартуе адзін з найстарэйшых турніраў Еўропы

111-ы чэмпіянат Еўропы па фігурным катанні пачынаецца на «Мінск-Арэне» жаночымі выступленнямі адзіночак. 

Грамадства

Які няякасны тавар можна сустрэць у магазінах?

Які няякасны тавар можна сустрэць у магазінах?

Вось вы, напрыклад, ведаеце, што не так у дзіцячым адзенні турэцкага вытворцы?

Грамадства

У Чавусах створана сістэма па падтрымцы людзей і чалавечых сувязяў

У Чавусах створана сістэма па падтрымцы людзей і чалавечых сувязяў

Клопат аб людзях паважнага ўзросту набывае ў нашым грамадстве асаблівае значэнне.