Вы тут

Паранены ў Івацэвічах міліцыянер прыйшоў у прытомнасць


Паранены ў Івацэвічах міліцыянер прыйшоў у прытомнасць, паведаміў галоўны ўрач Івацэвіцкай цэнтральнай раённай бальніцы Васіль Юзэфовіч.


"Стан пацярпелага цяжкі, абумоўлены перанесенымі раненнямі, аперацыямі. Ён прыйшоў у прытомнасць. Усе жыццёвыя паказчыкі адсочваюцца, яны стабільныя. У гэтай сітуацыі гэта самае галоўнае", - адзначыў галоўны ўрач.

У цяперашні час праводзіцца медычны кансіліум. Абмяркоўваецца неабходнасць транспарціроўкі параненага міліцыянера ў шпіталь Мінска. "Усю магчымую на нашым узроўні дапамогу мы аказалі", - дадаў Васіль Юзэфовіч.

Як паведамлялася, у пацярпелага агнястрэльнае множнае раненне грудной клеткі і паяснічнай вобласці з пашкоджаннем унутраных органаў і ўнутрыбрушным крывацёкам. У аперацыйнай крывацёк быў спынены, раны ўшыты.

Супрацоўнікі Івацэвіцкага РАУС 17 жніўня праводзілі рэйд у вёсцы Бабровічы. Паводле папярэдняй інфармацыі, каля 12.00 пры падыходзе да дома 57-гадовага беспрацоўнага мясцовага жыхара, у якога, па інфармацыі праваахоўнікаў, магла быць незарэгістраваная паляўнічая стрэльба, мужчына раптам адкрыў агонь на паражэнне па міліцыянерах. У выніку быў забіты ўчастковы інспектар міліцыі 1976 года нараджэння, яшчэ адзін, 1995 года нараджэння, паранены.

Вясковец забарыкадаваўся ў хаце і пагражаў працягнуць стральбу. У выніку спецаперацыі, праведзенай супрацоўнікамі АМАПу, мужчына быў абясшкоджаны і затрыманы.

БЕЛТА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Колькі ж каштуе гэты важны кампанент здаровага рацыёну зараз?