Вы тут

Сяргей Румас прызначаны прэм'ер-міністрам


Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка змяніў кіраўніка ўрада. Адпаведнае кадравае рашэнне агучыў кіраўнік дзяржавы.


Фота kp.by

Румас Сяргей Мікалаевіч нарадзіўся ў 1969 годзе ў Гомелі. У 1990 годзе ён скончыў Яраслаўскае вышэйшае ваеннае фінансавае ордэна Чырвонай Зоркі вучылішча і да 1992 года праходзіў службу ва Узброеных Сілах. У 1995 годзе ён скончыў Акадэмію кіравання пры Кабінеце Міністраў Рэспублікі Беларусь.

У 1992-1994 гадах быў начальнікам улікова-аперацыйнага аддзела, крэдытнага аддзялення, эканамічнага аддзела спецыялізаванага ўпраўлення Нацыянальнага банка Беларусі.

З траўня па жнівень 1994 году - намеснік старшыні праўлення КБ "Паўночна-Захад" Мінска. Затым да 1995 года з'яўляўся намеснікам старшыні праўлення АКБ "Садружнасць" Мінска.

У 1995-2002 гадах - дырэктар філіялаў №507 і №514 ААБ "Беларусбанк".

З 2002 па 2005 год займаў пасады намесніка старшыні, а затым першага намесніка старшыні праўлення ААБ "Беларусбанк".

Пасля перайшоў працаваць старшынёй праўлення ААТ "Белаграпрамбанк" і займаў гэтую пасаду да 2010 года.

У 2010-2012 гадах з'яўляўся намеснікам прэм'ер-міністра Беларусі. Затым быў прызначаны старшынёй праўлення Банка развіцця Беларусі.

Паводле БЕЛТА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

А разам з імі навучанне, сацпакет і нават жыллё.

Эканоміка

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Беларусь — адзін з сусветных лідараў у галіне здабычы і глыбокай перапрацоўкі торфу.

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».