Вы тут

Адзнака кітайскай даследчыцы


Доктар філалагічных навук спадарыня Чжан Хуэйцінь, якая працуе ў Другім Пекінскім дзяржаўным універсітэце замежных моў, адзначана Падзякай Міністра інфармацыі Рэспублікі Беларусь.


Ведамасная ўзнагарода – падсумоўванне таго плёну, які складваецца ў аўтарытэтнай кітайскай ВНУ у справе развіцця беларуска-кітайскіх літаратурных, асветніцкіх стасункаў. Ва універсітэце працуе Цэнтр культуры Беларусі. За некалькі апошніх гадоў склалася неблагая бібліятэка сучаснай белаурскай літаратуры. У фарміраванні яе прымаў удзел і Саюз пісьменнікаў Беларусі. Студэнты-лінгвісты выканалі і працягваюць выконваюць даследванні, звязаныя з гісторыяй Беларусі і беларускай літаратурай. Выкладчыкі і студэнты робяць спробы перакладць беларускую паэзію з мовы арыгінала на кітайскую мову. Спадарыня Чжан Хуэйцінь уваходзіць у склад міжнароднага Рэдакцыйнага савета серыі “Светлыя знакі: паэты Кітая”, якая зараз выходзіць у мінскім выдавецтве “Мастацкая літаратура”. У прыватнасці, з падказкі Чжан Хуэйцінь выйшаў зборнік вершаў Су Шы – на беларускай і кітайскай мовах.

Сяргей ШЫЧКО

Выбар рэдакцыі

Спорт

«Нават праз 40 гадоў сямейнага жыцця рамантыка застаецца...»

«Нават праз 40 гадоў сямейнага жыцця рамантыка застаецца...»

Інтэрв'ю з алімпійскім чэмпіёнам па фехтаванні.