Вы тут

Раiм схадзiць


Суботы з музычным акцэнтам у Палацы Радзівілаў, бясплатныя таямнічыя кінапаказы, прафесійная тусоўка для маркетолагаў i вялiкi музычны фэст — афіша «Звязды» з 20 па 26 жнiўня.


Суботы з музычным акцэнтам у Палацы Радзівілаў

Фота: ru.wikipedia.org

Дзе: г. Нясвiж, вул. Ленiнская, 19

Калi: 25 жніўня ў 10.00

Колькi каштуе: удакладняць у касе

У апошнi раз ў гэтым сезоне палац Радзiвiлаў запрашае на дзiўнае музычнае семейнае мерапрыемства!

На працягу ўсяго дня ў двары замка будзе працаваць дзіцячая творчая пляцоўка. А бліжэй да вечара гасцей запрашаюць згуляць у квэст «Таямніцы і загадкі палаца Радзівілаў» (16:30). Гульня зойме крыху больш за дзве гадзіны. 

І гэта яшчэ не ўсё! Толькі ў летні сезон вас чакае новы экскурсійны маршрут «Прагулкі па старадаўніх бастыёнах» (18:00-21:00).

Эксклюзіўным момантам для аматараў гісторыі стане магчымасць падняцца на валы палаца ў суправаджэнні прафесійнага гіда. Вы даведаецеся пра гісторыю будаўніцтва замка, а таксама пра гераічныя старонкі яго жыцця.


KINOkorpus: outside the box

Дзе: культурны цэнтр "Корпус", пр-т Машэрава, 9, пам. 8

Калi: 22 жніўня ў 20.00

Колькi каштуе: бясплатна

Культурны цэнтр "Корпус" працягвае ладзiць бясплатныя таямнічыя кінапаказы KINOkorpus: outside the box: кожную сераду а 20:00 паказваем КІНО.

Разам з куратарам #kinokorpus Марыяй Траўберг мы працягваем тварыць, што хочам. Са скрынкі з назвамі самых дзіўных, страшных, кранальных, смешных, нудных ці чароўных фільмаў дастаем усляпую запаветную паперку ​​і паказваем тое, што загадаў нам лёс.

Будзьце гатовыя да таго, што ў гэтай скрынцы няма ніводнага фільма, назва якога хоць раз у жыцці прабягала перад вашымі вачыма. Будзьце гатовыя сысці праз 5 хвілін або ўліпнуць ў крэсла, пакуль вас не выганіць адміністрацыя, якая зачыняе цёмнае памяшканне.


Digital rave

digitalrave.by

Дзе: Галерэя сучаснага мастацтва "Ў", вул. Кастрычнiцкая, 19

Калi: 24 жніўня ў 11.00

Колькi каштуе: 20 рублёў

IAB Belarus запрашае на прафесійную тусоўку для маркетолагаў, спецыялістаў у галіне рэкламы і бізнэсу. І проста актыўных людзей, якія хочуць прапампавацца ў digital-сферы. Тут не будуць распавядаць пра тое, чаму рэклама ў інтэрнэце важная, і дзяліцца сусветнымі кейсамі. У фокусе Digital Rave праблемы, патрэбы і рашэнні, актуальныя для беларускага рынку.

Што працуе, а што — не? Як ацаніць вынікі рэкламнай кампаніі? На якія паказчыкі варта звяртаць увагу і што лічыць? Арганізатары абяцаюць глянуць на актуальныя пытанні з боку агенцтваў, кліентаў і медыя. Таксама гэта выдатная магчымасць "засвяціцца" і падзяліцца сваімі дасягненнямі. Вірусныя відэа, праца з лідарамі меркаванняў, рэкламная гульня, кампанія ў месэнджары — калі вам ёсць чым ганарыцца, абавязкова дасылайце заяўку!

Адразу пасля заканчэння лекцый пачнецца вечарынка. Модная музыка, смачны фудкорт і гарачая атмасфера — аб'яднаўшы сур'ёзную адукацыйную праграму з летнімі забаўкамі, атрымаецца менавіта тое, для чаго Digital Rave і задумваўся: дружалюбная атмасфера, у якой прыемна вучыцца новаму, працаваць і адпачываць!


Трэніроўкі па бегу. Minskrun

Дзе: вул. Калiноўскага, 111

Калi: 25 жніўня ў 10.00

Колькi каштуе: бясплатна

Кожную суботу ў 10:00 бегуны збіраюцца ў лесапарку па адрасе: вуліца Каліноўскага 111, каб прабегчы 5 кіламетраў па маляўнічым лесе, атрымаць зарад энергіі на ўсе выходныя і проста добра правесці час!

Minskrun — гэта вясёлая размінка, добрая арганізацыя, выдатная атмасфера, якая пануе на прабежках і, вядома ж, каля 500 неабыякавых да свайго здароўя людзей.
Гэта не спаборніцтва, а сумесная прабежка. Кожны выбірае сваю хуткасць бегу. Прыходзьце з сябрамі, збірайцеся ў групы, бяжыце для задавальнення.


Хмельнов FEST

Дзе: парк-сквер «Старосцінская слабада» перад гасцініцай «Беларусь»

Калi: 25 жніўня ў 12.00

Колькi каштуе: 5 рублёў, дзецям да 12 гадоў бясплатна

Гэта свята для ўсёй сям'і, дзе кожны зможа знайсці сабе занятак для душы. Фестываль наведае легендарны гурт «Машына часу» і заспявае свае нестарэючыя хіты. Таксама на сцэне выступяць запальныя «Крамбамбуля», «Крама», «OpenSpace» і ТОП-5 лепшых кавер-бэндаў музычнага конкурсу CoverKing.

Мужчыны змогуць пасупернічаць у рыбнай лоўлі, жангліраваннi футбольным мячом і паспрабуюць як мага даўжэй утрымацца на быку, якi рухаецца. У гэты дзень мужчыны змогуць пабываць у крэслах у прафесійных барбер-шопераў абсалютна бясплатна. А таксама пройдуць спаборніцтвы па дартсе, на рэтра-пляцоўцы жадаючыя змогуць пазмагацца ў гарадкі, шашкі і даміно. Жанчыны змогуць паўдзельнічаць у майстар-класах па роспісу пернікаў, кубкаў, вырабе фірмовых брошак, навучыцца танцаваць, гатаваць смачную гарбату, а папулярны бьюці-блогер падзеліцца рэцэптамі прыгажосці на аснове піва. Акрамя гэтага прафесійныя візажысты зробяць бясплатны макіяж усім жадаючым. Дзяцей чакаюць батуты, мегагоркi, аквагрым, аніматары, інтэрактыўныя казкі, лялечны гарадок і шмат весялосці.

Найсмачнейшыя закускі можна будзе пакаштаваць на фудкорце фестывалю: вуха, мяса на ражне, узбекскі плоў, вараныя ракі і іншыя апетытныя стравы. Пасля актыўных гульняў і спаборніцтваў госці фестывалю змогуць расслабіцца ў лаўнж-зоне пасярод маляўнічага бярозавага гаю, наведаць лазню і паспрабаваць лячэбны масаж венікамі. Унікальныя выставы, дзе можна ўбачыць экспанаты з розных сфер: паляванне, аўтаспорт, прырода Беларусі і многае іншае.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».