Вы тут

Вобразы палешукоў прадставіць фотавыстава ў Гомелі


Фотавыстава "Палешукі" адкрываецца 25 жніўня ў музеі гісторыі горада Гомеля (музеі друку і фатаграфіі), паведамілі ў дзяржаўнай установе.


Аснову экспазіцыі складуць фотаработы Наталлі Дораш. Здымкі былі зробленыя з 1976 па 1985 гады. Чорна-белыя кадры паказваюць партрэты жыхароў вёскі Букча Лельчыцкага раёна Гомельскай вобласці, жыццё у працы і побыце, чароўныя краявіды.

"Прадстаўленыя фота не падвяргаліся рэдагаванню або апрацоўцы. Работы шчырыя, пранізлівыя, як і галоўныя героі сюжэтаў", - адзначылі ў музеі.

Наталля Дораш нарадзілася ў Гродне. Фатаграфіяй захапілася з юных гадоў. Яе работы ўдастоены дыпломаў і ўзнагарод рэспубліканскіх і міжнародных конкурсаў.

Выстава "Палешукі" будзе працаваць у музеі гісторыі горада Гомеля па 25 верасня.

БЕЛТА

Выбар рэдакцыі

Рэгіёны

Сок з дастаўкай і з ледзяшамі: на Брэстчыне пачаўся сезон нарыхтоўкі бярозавіку

Сок з дастаўкай і з ледзяшамі: на Брэстчыне пачаўся сезон нарыхтоўкі бярозавіку

Як мы бярозавік куплялі на гандлёвай пляцоўцы лясгаса і ў лясніцтве

Культура

Анатоль Ярмоленка: Нас натхняе беларуская паэтычная класіка

Анатоль Ярмоленка: Нас натхняе беларуская паэтычная класіка

Творчая вечарына народнага артыста Беларусі прайшла ў адной з мінскіх гімназій.