Вы тут

Тэнісістка Арына Сабаленка паднялася на 25-е месца ў сусветным рэйтынгу


Беларуская тэнісістка Арына Сабаленка ўпершыню ў кар'еры ўвайшла ў топ-30 сусветнага рэйтынгу.


Тыдзень таму Арына займала 34-ю пазіцыю ў рэйтынгу Жаночай тэніснай асацыяцыі (WTA), а пасля выхаду ў паўфінал турніру ў амерыканскім Цынцынаці паднялася на 25-е месца. Аляксандра Сасновіч страціла адну пазіцыю і займае цяпер 37-е месца, Вера Лапко знаходзіцца на 70-м радку, Вікторыя Азаранка на 80-й пазіцыі.

Сёння Арына Сабаленка і Аляксандра Сасновіч пачнуць выступленне на турніры катэгорыі "Прэм'ер" у амерыканскім Нью-Хейвене. Саперніцай Сабаленкі будзе аўстралійка Саманта Стосур (64-ы нумар сусветнага рэйтынгу), Сасновіч сустрэнецца з французскай тэнісісткай Крысцінай Младэнавіч (54).

БЕЛТА

Выбар рэдакцыі

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

Амаль тысяча дзвесце чалавек сабраліся, каб вырашаць найважнейшыя пытанні развіцця краіны. 

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.