Вы тут

У Ганцавіцкім раёне каля фермы знойдзена цела жанчыны


Труп жанчыны выявілі ў нядзелю, 19 жніўня, прыкладна ў 15 гадзін 30 хвілін у адным з сельскіх населеных пунктаў Ганцавіцкага раёна паблізу фермы.


Пасля праверкі высветлілася, што загінулая - мясцовая жыхарка 1977 года нараджэння. На целе былі выяўленыя прыкметы гвалтоўнай смерці.

Ганцавіцкім раённым аддзелам Следчага камітэта распачата крымінальная справа па ч. 1 арт. 139 (забойства) Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь.

У забойстве падазраецца яе муж 1968 года нараджэння. У цяперашні час супрацоўнікамі органаў унутраных спраў праводзіцца комплекс аператыўна-вышуковых мерапрыемстваў, накіраваных на ўсталяванне eго месцазнаходжання.

sb.by

Выбар рэдакцыі

Здароўе

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Некалькі парад ад урача-інфекцыяніста.