Вы тут

У Мінску бухгалтар налічвала супрацоўнікам неабгрунтавана завышаныя прэміі


Супрацоўнікамі аддзела па барацьбе з эканамічнымі злачынствамі крымінальнай міліцыі Маскоўскага РУУС г. Мінска спынена злачынная дзейнасць бухгалтара адной са сталічных гімназій.


У ходзе правядзення аператыўна-вышуковых мерапрыемстваў аператыўнікамі было ўстаноўлена, што бухгалтар гімназіі больш за паўтары гады вяла бухгалтарскі ўлік з парушэннем дзеючага заканадаўства. З красавіка 2016 года па снежань 2017 года жанчына налічвала супрацоўнікам неабгрунтавана завышаныя прэміі, у тым ліку і сабе асабіста. У выніку такога неналежнага выканання сваіх службовых абавязкаў установай адукацыі незаконна атрыманы сродкі з бюджэту Мінска ў памеры больш за 68 тысяч рублёў.

У дачыненні да бухгалтара гімназіі Маскоўскім (г. Мінска) раённым аддзелам Следчага камітэта Рэспублікі Беларусь заведзена крымінальная справа па прыкметах злачынства, прадугледжанага арт. 428 КК Рэспублікі Беларусь (“Службовая халатнасць”). Санкцыя гэтага артыкула прадугледжвае пакаранне ў выглядзе абмежавання волі на тэрмін ад двух да пяці гадоў з пазбаўленнем права займаць пэўныя пасады або займацца пэўнай дзейнасцю або пазбаўленнем волі на тэрмін да пяці гадоў з пазбаўленнем права займаць пэўныя пасады або займацца пэўнай дзейнасцю, паведамілі ў аддзеле інфармацыі і грамадскіх сувязяў ГУУС Мінгарвыканкама.

Аператыўнікі праводзяць далейшыя аператыўна-вышуковыя мерапрыемствы па ўстанаўленні фактаў супрацьпраўнай дзейнасці названай асобы, а таксама іншых службовых асоб установы адукацыі.

Сяргей РАСОЛЬКА

Выбар рэдакцыі

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

Амаль тысяча дзвесце чалавек сабраліся, каб вырашаць найважнейшыя пытанні развіцця краіны. 

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.