У перыяд з 20 жніўня па 30 верасня ў краіне дазволена здабываць дарослых самцоў лася, высакароднага і плямістага аленя, лані, а таксама селекцыйных жывёл гэтых відаў любога полу і ўзросту.
Як нагадалі ў Дзяржаўнай інспекцыі аховы жывёльнага і расліннага свету пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь, паляванне можа праводзіцца цягам сутак спосабамі з засады і з падыходу. Дазваляецца выкарыстоўваць наразную (з дульнай энергіяй кулі звыш 3000 джоўляў), гладкаствольную (з выкарыстаннем патронаў з куляй) і кідальную (лукі і арбалеты) паляўнічую зброю.
Па 30 верасня працягнецца паляванне на казулю (якое адкрылася 15 мая), здабываць можна таксама дарослых самцоў і селекцыйных асобін.
Сяргей РАСОЛЬКА
Як мы бярозавік куплялі на гандлёвай пляцоўцы лясгаса і ў лясніцтве
Творчая вечарына народнага артыста Беларусі прайшла ў адной з мінскіх гімназій.