Вы тут

Штотыднёвы спартыўны агляд «Звязды»


У сталіцы на выхадных адбылося адразу некалькі буйных міжнародных турніраў, у штотыднёвым аглядзе «Звязды» расказваем аб іх выніках.


1. Велагоншчык Мікалай Шумаў перамог у «Гран-пры Мінска — 2018». Беларус здолеў апярэдзіць прадстаўніка Польшчы Марэка Руткевіча і свайго суайчынніка Яўгена Ахраменку.

Адзначым, шасэйная гонка ў Мінску сабрала атлетаў з 18 краін. Для велагрупы «Мінск» дамашнія міжнародныя спаборніцтвы завяршыліся асабліва паспяхова. Другое месца ў іншым турніры, «Кубку Мінска», які адбыўся 18 жніўня, заняў беларус Браніслаў Самойлаў.

Абодва турніры з'яўляюцца этапам серыі Еurоре Tоur UСІ і ўнесены ў каляндар Міжнароднага саюза веласіпедыстаў. У маі наступнага года плануецца правесці яшчэ больш маштабныя гонкі — тэставыя спаборніцтвы ІІ Еўрапейскіх гульняў.


2. У Мінску завяршыўся этап Кубка свету па мастацкай гімнастыцы. Прадстаўніцы Беларусі заваявалі сем узнагарод. Самага высокага выніку з беларусак дамаглася Кацярына Галкіна, яна заваявала залаты медаль у індывідуальных практыкаваннях з абручом і дзве бронзавыя ўзнагароды: у індывідуальным мнагабор'і і практыкаванні са стужкай.

Яшчэ адна беларуска Анастасія Салас у практыкаванні з мячом заваявала сярэбраную ўзнагароду, а з булавамі — «бронзу».

У групавых практыкаваннях нашы дзяўчаты двойчы станавіліся трэцімі пасля выканання кампазіцыі з пяццю абручамі, а таксама трыма мячамі і дзвюма скакалкамі.

Наступны этап Кубка свету пройдзе з 24 да 26 жніўня ў Казані. Галоўным жа стартам сезона для беларускіх гімнастак стане чэмпіянат свету, які з 10 да 16 верасня прыме Сафія.


3. Беларускія дзюдаісты перамаглі ў медальным заліку на турніры Еurореаn Judо Ореn у Мінску. Спаборніцтвы прайшлі ў спарткомплексе «Чыжоўка-Арэна» і сталі тэставымі перад ІІ Еўрапейскімі гульнямі. На рахунку спартсменаў беларускай каманды тры залатыя і дзве бронзавыя ўзнагароды.

У катэгорыі да 90 кг першае месца заняў Віктар Кляусаў, а ў катэгорыі звыш 100 кг перамогу атрымаў Уладзіслаў Цярпіцкі, Мікіта Свірыд (да 100 кг) стаў трэцім. Сярод жанчын у зборнай Беларусі залаты медаль заваявала Ксенія Даніловіч (52 кг), бронзавая ўзнагарода дасталася Ульяне Мінянковай (57 кг).

Адзначым, у турніры прыняло ўдзел больш за 500 атлетаў.


4. Арына Сабаленка ўпершыню ў кар'еры ўвайшла ў топ-30 сусветнага рэйтынга. Пасля выхаду ў паўфінал турніру ў амерыканскім Цынцынаці беларуска паднялася на 25-е месца. Аляксандра Сасновіч страціла адну пазіцыю і займае цяпер 37-е месца, Вера Лапко знаходзіцца на 70-м радку, Вікторыя Азаранка на 80-й пазіцыі.


5. Валейбалісты зборнай Беларусі перамаглі Іспанію з лікам 3:2 у кваліфікацыі да чэмпіянату Еўропы 2019 года. Пасля двух тураў у турнірнай табліцы групы Е лідзіруе наша зборная, у актыве якой дзве перамогі і пяць ачкоў. Наступны матч беларусы правядуць 22 жніўня з камандай Грузіі, пасля хлопцаў чакаюць выязныя гульні. Завершыцца адборачны раўнд кантынентальнага форуму ў студзені.

Дар'я Лабажэвіч

Загаловак у газеце: Мінск — актыўны

Выбар рэдакцыі

Грамадства

На Гомельшчыне актыўна развіваюць валанцёрскі рух

На Гомельшчыне актыўна развіваюць валанцёрскі рух

Форма сацыяльнай актыўнасці падлеткаў.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».