Вы тут

Людзі кажуць «дзякуй» Мінпрыроды


На адрас ведамства паступаюць падзячныя лісты ад жыхароў нашай краіны.


Спецыфіка работы Мінпрыроды такая, што часцей яно асацыюецца са штрафамі, прадпісаннямі. Тым больш прыемна, калі людзі бачаць і іншы бок работы падраздзяленняў Міністэрства, а менавіта — дапамогу насельніцтву ў вырашэнні надзённых праблем. З боку можа здацца, што пытанні дробныя, не міністэрскага ўзроўню, але ўсё глабальнае пачынаецца менавіта з дробязяў.

Паліна Зыль і Уладзімір Раткевіч з вёскі Вязынка Маладзечанскага раёна доўга «ваявалі» з мясцовым садовым таварыствам. Дачнікі выкідвалі смецце і адходы за межы сваёй тэрыторыі і забруджвалі навакольную лясную паласу, і да жылых дамоў звалка падбіралася.

Па-добраму вяскоўцам і дачнікам дамовіцца не ўдалося. Тады неабыякавыя жыхары адправілі электронны зварот на адрас Маладзечанскай райінспекцыі прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя. Было гэта ў пятніцу, а ўжо ў панядзелак начальнік Маладзечанскай РІ ПРіАНА Уладзіслаў Чарноў прыбыў у садовае таварыства і правёў адпаведную работу з парушальнікамі. Жыхары вёскі Вязынка ў лісце на імя першага намесніка міністра Іі Малкінай звяртаюць увагу найперш на аператыўнае рэагаванне і дзякуюць Уладзіславу Чарнову «за прафесіяналізм, адказнасць і кампетэнтнасць кіраўніка, чулыя адносіны да праблем людзей».

Дом жыхара пасёлка Прывольны Мінскага раёна Сулеймана Рака суседнічае з занядбаным пладовым садам, які зарос баршчэўнікам Сасноўскага. Зрэшты, гаспадар саду вядомы — Мінская агароднінная фабрыка. Як і многія іншыя арганізацыі, яна ўключылася ў барацьбу з баршчэўнікам Сасноўскага і ў чэрвені зрабіла апрацоўку хімічнымі сродкамі агрэсіўнага пустазелля. Аднак альбо прэпарат апынуўся неэфектыўны, альбо доза была недастатковая, але баршчэўнік працягваў расці. А фабрыка больш ніякіх мер не прадпрымала.

Тады Сулейман Міхайлавіч запісаўся на асабісты прыём у Мінпрыроды, які вёў у той дзень Мікалай Свідзінскі, начальнік упраўлення біялагічнай і ландшафтнай разнастайнасці. Выслухаўшы заяўніка, Мікалай Іванавіч паабяцаў, што пытанне будзе вырашана на працягу 2-3 дзён. І на самай справе, праз тры дні баршчэўнік скасілі. Спецыялісты ведаюць, што найбольш эфектыўны спосаб барацьбы з гэтым пустазеллем — камбінаваны, то-бок хімапрацоўка з наступнай касьбой.

Сулейман Рак напісаў ліст на імя міністра прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Андрэя Худыка, у якім выказаў падзяку спецыялістам ведамства «за спагадлівасць і якасна выкананую работу».

Маргарыта ВЯРБІЦКАЯ

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».