Вы тут

Пахаладанне будзе кароткае


Сёлетні жнівень працягвае радаваць цеплынёй. Тэмпературны фон на 2—4 градусы перавышае кліматычную норму, паведамілі ў Рэспубліканскім цэнтры па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды. Цёплай застаецца вада на рэках і вадаёмах краіны. Па даных гідролагаў, тэмпература вады знаходзіцца ў асноўным у межах 19—24 градусаў цяпла.


У сераду, 22 жніўня, уладу над надвор'ем у краіне возьме антыцыклон, сфарміраваны ў прахалоднай паветранай масе паўночных шырот. Чакаецца пераменная воблачнасць. Пераважна без ападкаў. Вецер слабы. Тэмпература ноччу панізіцца да 6—13 градусаў цяпла, днём паветра прагрэецца да 17 градусаў па паўночным усходзе і да 24 градусаў па паўднёвым захадзе краіны.

У чацвер, 23 жніўня, захаваецца ўплыў антыцыклону, але днём яго халодная частка пакіне нашу краіну, а на паўднёвы захад рэспублікі паўднёвы вецер стане пастаўляць больш цёплыя паветраныя масы. Чакаецца надвор'е без ападкаў. Уначы будзе ад плюс 5 градусаў па ўсходзе да 13 градусаў цяпла па паўднёвым захадзе, днём — 21—26 градусаў вышэй за нуль, у паўднёва-заходніх раёнах — да 28 градусаў.

У пятніцу, 24 жніўня, толькі днём па захадзе Брэсцкай вобласці ёсць імавернасць кароткіх летніх дажджоў. Тэмпература ўначы складзе ад 9 да 16 градусаў цяпла, па ўсходзе — 6—8 градусаў вышэй за нуль. У дзённыя гадзіны будзе ад 22 да 28 градусаў цяпла, па паўднёвым захадзе — да 30 градусаў.

Згодна з папярэднім прагнозам, выхадныя могуць сапсаваць атмасферныя франты, якія прынясуць дажджы.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Актрыса Вераніка Пляшкевіч: Захавальнік сямейнай казны — мой муж

Актрыса Вераніка Пляшкевіч: Захавальнік сямейнай казны — мой муж

У сям'і вядомых акцёраў Веранікі Пляшкевіч і Андрэя Сенькіна бытавыя клопаты размеркаваны не зусім традыцыйна.

Грамадства

Барысаўскі мецэнат вяртае роднаму гораду славу культурна-гістарычнага цэнтра

Барысаўскі мецэнат вяртае роднаму гораду славу культурна-гістарычнага цэнтра

Паміж імі 150 гадоў, агульная малая радзіма — Барысаў і любоў да гісторыі.

Грамадства

Пераможцы конкурсу «Сям'я года — 2019» пра галоўнае ў сямейным шчасці

Пераможцы конкурсу «Сям'я года — 2019» пра галоўнае ў сямейным шчасці

Алена і Сяргей Нікалаевы, а таксама іх пяцёра дзяцей усё яшчэ пад уплывам сваёй трыумфальнай перамогі.