Вы тут

Летнік па-неглюбску


Вёска Неглюбка на Веткаўшчыне — багатая і знакамітая сваімі ручнікамі, дыванамі і посцілкамі. Неглюбскі тканы дэкор на палатне — найвышэйшы «пілатаж» беларускага ткацтва. Не толькі ў плане тэхналогіі стварэння, але і адносна вобразнага мыслення аўтара тканага твора. Мець экзэмпляр неглюбскага ручніка — гонар для любога і калекцыянера, і музея. Многія рукадзельнікі мараць навучыцца ткаць па-неглюбску.


На базе неглюбскай школы ткацтва было вырашана правесці «пілотны» праект рамесніцка-творчага летніка, у якім былі б майстар-класы ад самабытных ткачых, агледзіны інтэр'ераў неглюбскіх хат і, нарэшце, знаёмства са славутым неглюбскім жаночым строем.

За справу летніка ўзяўся Гомельскі філіял Веткаўскага музея стараабрадніцтва і беларускіх традыцый на чале з яго крэатыўным дырэктарам і майстрам-ткачом Пятром Цалкам. Першымі ўдзельнікамі ткацкага пленэру былі толькі дванаццаць майстроў — дзесяць жанчын і два мужчыны. Яны прыехалі з Мінска, Гомеля, Брэста і Брэсцкай вобласці, гарпасёлка Акцябрскі. Спорная праца адбывалася ў цэнтры ткацтва, дзе працуе народны майстар Беларусі Людміла Кавалёва і яе творчая аднавяскоўка — вопытны спецыяліст Таццяна Суглоб. Майстрыхі вучылі пленэраўцаў азам старажытнага рамяства: снаваць аснову, рабіць навой, запраўляць і ткаць у ніты, накідваць у бёрды, вязаць і затыкаць вузлы, ткаць наборам, закладваць узоры «двойкамі» і «тройкамі»...

«Школьнікі» вучыліся таксама абрадавым песням Пасожжа і бытавым танцам Веткаўшчыны. Хадзілі па Неглюбцы ў святочных строях — гэта было ў вёсцы звычайнай справай яшчэ гадоў трыццаць-сорак таму.

Анатоль Кляшчук, фота аўтара

Каментары

Радостно ребята за вас, великое дело чтить и преумножать родные навыки. Хранит вас, Боже.

Выбар рэдакцыі

Палітыка

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

У парадку дня — зацвярджэнне Канцэпцыі нацбяспекі і Ваеннай дактрыны.

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.