Вы тут

Новая кнігарня адкрылася ў Іванаве


Напярэдадні Дня беларускага пісьменства ў горадзе Іванава адчыніла дзверы новая кніжная крама ААТ “Белкніга”.


Пісьменнік Міхаіл Дзеравянка чытае дзецям свае вершы.

З гэтай нагоды, а таксама для таго, каб пазнаёміць жыхароў горада з сучасным беларускім літаратурным працэсам, супрацоўнікі крамы “Верасень” ініцыявалі сустрэчы з айчыннымі  пісьменнікамі і прадстаўнікамі выдавецтваў. Вось і Выдавецкі дом “Звязда” не застаўся ў баку і прыехаў у горад-гаспадар Дня пісьменства-2018, каб прэзентаваць свае дзіцячыя кнігі.

Канешне, не ўсе адразу, а толькі дзве: “Дзяўчынка і кракадзіл” Паўла Гушынца – іранічныя гісторыі пра дзяўчынку Соню і яе чатырохлапага сябра –  і “Незвычайныя прыгоды” Міхаіла Дзеравянкі – зборнік казак пра медзведзяня Мішутку і яго сяброў. Паслухаць, што ж такого цікавага напрыдумлялі аўтары, прыйшлі і дарослыя, і дзеці. Мяркуючы па ўсім, пісьменнікам удалося зацікавіць гасцей сустрэчы: шмат хто з наведвальнікаў пакідаў краму з кніжкамі ў руках і ўсмешкамі на тварах.

Алена Карпенка

Выбар рэдакцыі

Здароўе

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Некалькі парад ад урача-інфекцыяніста.

Моладзь

Вераніка Цубікава: Натхняюся жаданнем дзяліцца

Вераніка Цубікава: Натхняюся жаданнем дзяліцца

Яе песні займаюць першыя радкі ў музычных чартах краіны, пастаянна гучаць на радыё і тэлебачанні.